во́тум, ‑у, м.

Рашэнне, прынятае галасаваннем.

•••

Вотум давер’я (недавер’я)рашэнне парламента, якое адабрае або не адабрае дзейнасць урада або асобных яго членаў.

Плюральны вотум — у заканадаўстве некаторых буржуазных краін — права выбаршчыка карыстацца некалькімі галасамі ў залежнасці ад маёмаснага, адукацыйнага і пад. цэнза.

[Лац. votum — жаданне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непахі́сны непоколеби́мый, непрекло́нный, незы́блемый;

~ная — во́ля непрекло́нная (непоколеби́мая) во́ля;

~нае рашэ́нне — непоколеби́мое (непрекло́нное) реше́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

касацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да касацыі, звязаны з касацыяй. Касацыйнае рашэнне. Касацыйная скарга. Касацыйны тэрмін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

матывава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад матываваць.

2. у знач. прым. Які мае матывіроўку. Матываванае рашэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касси́ровать юр., сов. скасава́ць; несов. касава́ць, скасо́ўваць;

касси́ровать реше́ние суда́ касава́ць (скасава́ць) рашэ́нне суда́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нарэ́ч’е ’мова, голас’: Нема нарэчʼя крыкнуць (ТС), рус. наречие ’слова; нараканне’, ст.-слав. нарѣчие ’прыгавор, рашэнне’. Да *rekti ’сказаць’, гл. рикнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыся́жны, -ая, -ае.

1. Які прыняў прысягу (уст.).

2. перан. Пастаянны, заўсёдны (разм., жарт.).

П. жартаўнік.

Суд прысяжных — суд з удзелам выбарных ад насельніцтва асоб, якія выносяць рашэнне аб вінаватасці або невінаватасці падсуднага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

санкцыянава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -ава́ны; зак. і незак. і санкцыяні́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што (кніжн.).

Даць (даваць) санкцыю (у 1 знач.) на што-н.

С. чыё-н. рашэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́рушыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак.

Разм. Адправіцца куды‑н., рушыць. Ёсць такое рашэнне: Алесю і Андрэю вырушыць у разведку. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

беспрынцыпо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які не мае, не выражае пэўных прынцыпаў, пазбаўлены маральных асноў. Беспрынцыповы чалавек. Беспрынцыповы падбор кадраў. Беспрынцыповае рашэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)