Калама́р ’чарнільны’ (Грыг., Др.-Падб.; глус., КЭС; Нас., Шн., Шпіл.). Укр. каламарь, рус. зах., н.-рас., паўдн. каламарь (Даль), польск. kalamarz, чэш. kalamář, славац. kalamár, славен. kalamâriš, серб.-харв. kalàmâr (з XV ст.), балг. каламар. Крыніца гэтых лексем лац. calamārius, calamārium ’скрынка для пісьмовых прылад’, якое ад calamusпяро для пісьма і інш.’, а гэта з с.-грэч. καλαμάρί ’чараціна; чараціна, падрыхтаваная для пісьма, пяро і інш.’ Шляхі пранікнення гэтых лексем розныя: для балг.с.-грэч., н.-грэч. пасрэдніцтва (БЕР, 2, 159), для серб.-харв.італ. (Скок, 2, 18), для славен. — венгерская (там жа), чэш. і польск. Махэк₂ (236) мяркуе, што слова прынята з вучонай латыні. Адносна бел., укр. і рус. выказваецца думка, што гэта запазычанне з польск. мовы (гл., напр. Слаўскі, 2, 34). На карысць гэтага лінгвагеаграфія ўсх.-слав. фіксацый — больш позні, параўнальна са ст.-польск. (XV ст.), час, калі слова адзначаецца ў ст.-бел. мове (XVI ст.). Значэнне ’чарнільніца’ на ўсходзе (ст.-польск. дэфініцыя ўключае ’скрынка пісара і інш.’). Аднак нельга выключыць, што форма ўсх.-слав. лексемы (‑р‑ на месцы ‑rz‑) магла з’явіцца не толькі ў выніку этымалагічнага падыходу да польск. слова, але і як вынік непасрэднага ўплыву першакрыніцы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́рнік1 ’перапечка з пшанічнай мукі на мёдзе’ (Нас., Сцяшк. Сл., Шпіл., Нікан., Вешт., Шат., Касп., Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ; Нік. Очерки; смал., Даль). З польск. piernik < pierznik ’печыва з мёдам і духмяным перцам’, якое да першаснага *pьpьrnikъ з прасл. *pьpьrь > пе́рац (гл.) (Кюнэ, Poln., 86; Брукнер, 409).

Пе́рнік2 ’насыпка’ (дзятл., шкл., ЛА, 4) — з на‑пернік < па перʼе. Да пяро́ (гл.).

Пе́рнік3 ’перапляценне на перакрыжаваннях абручоў у кошыку (гняздо для рэбраў)’, ’ткацкі ўзор “у пернікі” — ператыканне’. (ТС). Да пернік1 (перанос семантыкі паводле падабенства).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перыя, ст.-бел. перыя, перея ’бок вуліцы’ (1597 г.). Са ст.-польск. pierzeja, pierzaja ’паласа, шэраг дамоў уздоўж вуліцы’, параўн. таксама чэш. perej ’хуткая плынь’, ’парогі ў рацэ’, апошняе ўзводзяць да *per‑ ’ляцець’ (метафара!) — аб вадзе, якая “прэцца” паміж скаламі (Махэк₂, 445). Польскае pierzeja Банькоўскі (2, 562) выводзіць ад *pero, гл. пяро, паколькі першапачатковае значэнне — ’адзін з бакоў (“сцяжкоў”) пяра’, перанесенае пасля на палавінкі дзвярэй, варот, бакоў забудаванай вуліцы і г. д.: не мае нічога супольнага, па яго думку, з літ. pėreja ’праход’ (там жа) і, відаць, з названым чэшскім словам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́р’е, пе́рʼе, пе́рʼя, пе́рря ’лісты цыбулі’ (лаг., карэліц., Сл. ПЗБ; полац., Нар. лекс.; ТС), пе́ркі, пе́рушкі (мін., гом., ЛА, 2), пе́рка ’тс’ (Ян.), перʼе ’лісце жыта’ (свісл., Шатал.), пе́рʼечко ’ліст кропу’ (пін., Шатал.), пе́ро ’лісце часнаку’ (навагр., З нар. сл.), пе́рʼя ’лісты саламяных раслін, цыбулі і часнаку’ (Варл.); перо́ ’плаўнікі ў рыб’ (нараўл., З нар. сл.); перʼе ’пярына’ (ТС), перʼя ’акрыццё скуры ў птушак’ (Варл.). У выніку семантычнага пераносу паводле падабенства з пяро́ (гл.), зборн. наз. пе́рʼе. Сюды ж грыбы́ з пі́рʼем ’агульная назва пласцінчатых грыбоў’ (кам., Жыв. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спіса́цца сов.

1. в разн. знач. списа́ться;

с. са шко́льнымі тава́рышамі — списа́ться со шко́льными това́рищами;

с. з карабля́ — списа́ться с корабля́;

2. (израсходоваться, прийти в негодность) исписа́ться;

пяро́а́лася — перо́ исписа́лось;

3. (утратить способность к творчеству) исписа́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спіса́цца, спішуся, спішашся, спішацца; зак.

1. Звязацца з кім‑, чым‑н. праз перапіску. [Салдат:] — Мяне цягнік чакае... А вось адрасок ваш дайце. Можа, спішамся як. Сачанка. [Максім Сцяпанавіч:] — Варта б з Горкаўскім і іншымі заводамі спісацца. Карпаў.

2. Звольніцца (з карабля, авіяцыйнай часці і пад.); выйсці ў запас. Не дзеля таго.. [Крывахіж] пайшоў у знішчальную авіяцыю, каб праз паўгода спісацца. Алешка. // перан. Перастаць актыўна працаваць, дзейнічаць. Равеснік паснуўшых у брацкіх магілах, не спішацца ён аніколі ў запас. А. Вольскі.

3. Зрасходавацца пры пісьме; прыйсці ў непрыгоднасць (пра карандаш, пяро і пад.). Карандаш спісаўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бо́йкі в разн. знач. бо́йкий, оживлённый; ре́звый; рети́вый; (подвижный, проворный — ещё) пры́ткий, живо́й;

б. хло́пец — бо́йкий (рети́вый, пры́ткий, живо́й) па́рень;

б. на язы́к — бо́йкий (пры́ткий) на язы́к;

~кае ме́сца — бо́йкое (оживлённое) ме́сто;

~кая гаво́рка — бо́йкий (оживлённый) разгово́р;

~кае пяро́ — бо́йкое перо́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пярна́т (перна́т) ’пухавік’ (Нас.), ’пярына’ (Бяльк.), pirnát ’вялікая падушка з пер’я на ўвесь ложак’ (Варл.), пярна́ты ’падушкі’ (Шат.), пырна́ты, перна́ты ’пярына’ (Булг.). Запазычана з польск. piernat ’матрац, напоўнены пер’ямі’ (Кюнэ, Poln., 86), што, відаць, уяўляе субстантываваную кароткую форму прыметніка *perьnatъ, параўн. ст.-бел. пернатыи (Скарына), укр. перна́ткий ’пакрыты пер’ямі’, рус. перна́тый ’тс’, чэш. pernatý, ст.-чэш. peřnatý, славен. pernat, балг. перна́т ’падобны да пяра’, ст.-слав. перьнатъ ’пакрыты пер’ямі’. Польскае слова, паводле Банькоўскага (2, 558), выводзіцца з дыял. piernaty, pierznaty < *pierzynaty, ад *perina, гл. пяры́напяро’, што неабавязкова, параўн. балг. пе́рен ’перысты’ (< *perьnъ) з далучэннем суфікса носьбіта прыкметы — перна́тка; у народнай песні: патки пернатки ’пёрыстыя качкі’ (БЕР, 5, 177).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ве́чный в разн. знач. ве́чны;

переда́ть в ве́чное по́льзование перада́ць у ве́чнае карыста́нне;

ве́чные спо́ры ве́чныя спрэ́чкі;

ве́чная сла́ва ве́чная сла́ва;

ве́чный поко́й ве́чны спако́й;

ве́чная па́мять ве́чная па́мяць;

ве́чное перо́ ве́чнае пяро́;

спать ве́чным сном спаць ве́чным сном;

на ве́ки ве́чные на ве́кі ве́чныя.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бо́кам, прысл.

1. Плячом уперад, павярнуўшыся напалавіну. Айцец Амброзіо сядзеў у сваім маленькім кабінеціку ля пісьмовага стала, бокам да дзвярэй. Маўр. Гаспадыня.. бокам усунулася ў пакой. Бядуля.

2. Разм. Не прама, крыва. Ды граблі-пальцы, як чужыя.. Пяро трымаюць бокам, крыва І водзяць ручку баязліва. Колас.

3. Разм. Кружным шляхам, у абход. І тады зрабілася ясна — хмара пройдзе бокам. Карпаў. // перан. Не непасрэдна, праз пабочных асоб. [Андрэй] бокам дачуўся, што бацька жыве, як і раней. Галавач. — Праўда, і грошы не малыя: тысяч з восем набярэцца, — паведамляе першы, спадзеючыся хоць бокам дазнацца, як паставіцца да такой сумы галоўбух. Скрыган.

•••

То бокам то скокам — як выпадзе, як давядзецца, пераадольваючы цяжкасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)