шасціго́ддзе, ‑я, н.

1. Прамежак часу, тэрмін у шэсць гадоў. Апошняе шасцігоддзе.

2. Гадавіна якой‑н. падзеі, што была шэсць гадоў назад. Шасцігоддзе пераходу на новыя метады працы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дваццаціго́ддзе, ‑я, н.

1. Прамежак часу ў дваццаць гадоў. Мінулае дваццацігоддзе.

2. Гадавіна чаго‑н., што адбылося ці пачалося дваццаць гадоў таму назад. Адзначыць дваццацігоддзе з пачатку працоўнай дзейнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фо́ртка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Шкляныя дзверцы ў акне для праветрывання.

2. Невялікія дзверы ў варотах, агароджы; веснічкі.

3. Вольны прамежак часу ў раскладзе заняткаў педагога (разм.).

Расклад без фортак.

|| памянш. фо́ртачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. фо́ртачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хвілі́на, -ы, мн. -ы, -лі́н, ж.

1. Мера часу, роўная 1/60 гадзіны ці 60 секундам.

Чакаем дваццаць хвілін.

2. Кароткі прамежак часу, імгненне.

Зайдзі на хвіліну, ёсць справа.

Хвілінай веку не надточыш (прыказка).

|| памянш.-ласк. хвілі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

|| прым. хвілі́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інтэрва́л, ‑у, м.

1. Адлегласць, прамежак, прастора, якая аддзяляе адзін прадмет ад другога. Паходныя інтэрвалы. □ Машыны ішлі то невялічкімі групамі, то па адной, з пэўным інтэрвалам. Дадзіёмаў.

2. Перапынак, прамежак часу. Дзесяцісекундны інтэрвал. □ — Мы ідзём не па раскладу, і прапускаць наш састаў будуць у інтэрвалах між другімі цягнікамі. Пальчэўскі. [Мішка], не спяшаючыся, з пэўнымі інтэрваламі, старанна нацэльваючыся, страляў са сваёй ракетніцы. Лынькоў.

3. Розніца па вышыні паміж двума гукамі, утворанымі паслядоўна або адначасова.

[Лац. intervallum.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прабе́л ’недахоп, недагляд’, ’пропуск у тэксце, прагал’ (ТСБМ). Рус. пробе́л, ст.-рус. пробѣлъ ’белы (які не запоўнены) прамежак’ ад про- і белый, якія былі крыніцай запазычання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тысячаго́ддзе, ‑я, н.

1. Прамежак часу ў тысячу год. Трэцяе тысячагоддзе да н. э. // звычайна мн. (тысячаго́ддзі, ‑яў). Вельмі вялікі прамежак часу. Не дні і не месяцы — Тысячагоддзі ідуць неўміручыя людзі да зор. Макаль. Пад няхітрую музыку адной скрыпкі і часам двух барабанаў віхрам выконваецца танец — той танец, які адбываўся ў вясёлыя мінуты стагоддзі таму назад, а ў больш прымітыўным выглядзе — назад цэлыя тысячагоддзі. Чорны.

2. Гадавіна чаго‑н., што адбылося ці пачалося тысячу год таму назад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Праму́га, прану́бапрамежак паміж чым-небудзь’ (Сл. ПЗБ), праму́да ’прастора паміж тылавой сценкай печы і сцяной хаты’ (лях., Янк. Мат.; Жд. 2, Сцяшк. Сл.), прамога ’закутак, цёмны куток’ (Скарбы). Паводле Арашонкавай і інш. (Весці АН БССР, 1969, 4, 126), запазычанне з польск. framuga, дыял. farmugaніша, выемка’ або з літ. pramūga ’ніша, яма на дарозе, прамежак паміж лесам і возерам, пралом, прасека’, pramūge ’тс’, параўн. prasimùginti ’праціскацца’. З семантычнага пункту погляду версія аб запазычанні з літоўскай мовы менш верагодная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

год, -а, М -дзе, мн. гады́, гадо́ў, м.

1. Прамежак часу, за які Зямля робіць адзін абарот вакол Сонца.

Мінула два гады.

Засушлівы г.

Чатыры пары года: зіма, вясна, лета, восень.

2. Адрэзак часу, які ўключае ў сябе 12 каляндарных месяцаў.

Новы г. (наступаючы год, а таксама дзень 1 студзеня). Два гады ад нараджэння.

Г. ад году (з кожным годам). Круглы г.

Гадамі не сустракаемся.

3. Прамежак часу, у які праводзіцца цыкл якіх-н. работ, заняткаў.

Навучальны г.

Фінансавы г.

4. мн. Доўгі перыяд, у які нешта адбываецца, якому што-н. уласціва.

Пасляваенныя гады.

Гады маладосці.

5. мн. У спалучэнні з парадк. ліч.: адрэзак часу ў межах дзесяцігоддзя.

Васьмідзясятыя гады дваццатага стагоддзя.

6. мн. Узрост.

Ён ужо ў гадах (пажылы, стары). Не тыя гады.

Не па гадах.

7. Прамежак часу, на працягу якога адбываецца абарот якой-н. планеты вакол Сонца.

Г.

Марса.

Высакосны год — кожны чацвёрты год, які мае ў лютым не 28, а 29 дзён.

Светлавы год — адзінка адлегласці, роўная шляху, які праходзіць прамень святла за адзін трапічны год.

Трапічны годпрамежак часу, за які Сонца завяршае адзін цыкл змен пор года (напр.: ад аднаго вясенняга раўнадзенства да наступнага і пад.).

Гады ў рады (разм.) — вельмі рэдка (сустракацца, бачыцца).

З году ў год (разм.) — пастаянна, на працягу некалькіх гадоў.

|| ласк. го́дзік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 2 знач.) і гадо́к, -дка́, мн. -дкі́, -дко́ў, м. (да 2 знач.).

|| прым. гадавы́, -а́я, -о́е (да 1—3 знач.).

Гадавая справаздача.

Г. план.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прасто́ра, -ы, ж.

1. Адна з форм (поруч з часам) існавання матэрыі, якая бясконца развіваецца і характарызуецца працягласцю і аб’ёмам.

П. і час.

2. Працягласць, месца, неабмежаванае бачнымі памерамі.

Нябесная п.

3. Свабодны прамежак паміж чым-н., месца, дзе што-н. змяшчаецца.

Свабодная п. паміж сцяной і сталом.

|| прым. прасто́равы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)