тлу́шчавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да тлушчу. Тлушчавыя адкладанні. // Які змяшчае ў сабе тлушч. Тлушчавая тканка.

2. Звязаны з апрацоўкай і выкарыстаннем тлушчу. Тлушчавая прамысловасць.

3. Які атрымаўся ад тлушчу. Тлушчавая пляма.

•••

Тлушчавыя залозы — залозы скуры ў жывёл і чалавека, якія выдзяляюць тлушчавае рэчыва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́йчык, ‑а, м.

1. Памянш.-ласк. да заяц.

2. Светлая пляма на чым‑н. ад сонечнага прамяня, адбітага бліскучай паверхняй. Сонца прабіваецца сюды [у зараснік] скупа, зайчыкамі блішчыць то на лістку, то на кавалачку чорнай вільготнай зямлі. Мележ. Сонечна зайчык трапіў на шкельцы акуляраў, рознакаляровай вясёлкай мільгануў па сцяне. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падпа́ліна, ‑ы, ж.

1. Разм. Крыху абпаленае месца. Падпаліна на шынялі.

2. Рыжавата-жоўтая пляма другога колеру (на валасах, футры і пад.). У дзяўчыны светлыя з рыжымі падпалінамі валасы, чорныя бровы і чорныя вочы. Асіпенка. Бярозавы гай, куды нырнула сцежка, быў увесь пранізаны сонечным святлом, у кронах бяроз ужо гарэлі залатыя падпаліны. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

але́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які звязаны з алеем, утвораны алеем, складаецца з алею. Алейная пляма. Алейная скалка ў супе.

2. Выкананы фарбамі, якія расцёрты на алеі, звязаны з ужываннем такіх фарбаў. Алейны жывапіс. Алейны партрэт. Алейная фарба.

3. З якіх вырабляецца алей (пра расліны). Алейныя культуры.

4. Які адносіцца да вытворчасці алею. Алейны завод.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашкра́баны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад пашкрабаць.

2. у знач. прым. З драпінамі, з пісягамі. Па баках [люстэрка] скрозь пашкрабанае, а пасярэдзіне, крыху бліжэй да левага кутка, уелася ў яго нейкая белая пляма. Васілёнак. Наваль адразу прыкмеціў і латку на чорнай спадніцы, і тое, што пальцы рук яе пашкрабаныя і далоні крышачку прыпухлі. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Макулату́ра ’невыразна надрукаваныя, запэцканыя лісты’, ’непрыгодная папера, кнігі, прызначаныя для перапрацоўкі’, ’бяздарныя літаратурныя творы’ (ТСБМ). Запазычана праз польск. ці рус. мову з ням. Makulatur ’запэцканая папера, адыходы’ < лац. maculaпляма’ праз с.-лац. macularium ’чарнавік’ (Лёхін, 419; Голуб-Ліер, 299).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лы́сіна, ‑ы, ж.

1. Месца на галаве, дзе вылезлі і не растуць валасы. Дзед Талаш расчуліўся. Зняў шапку. Жаўтавата-белая лысіна яго бліснула, як сонца. Колас.

2. Белая пляма на лбе некаторых жывёл. Едзе павольна адна фурманка. Здалёку відаць белая лысіна каня. Бядуля.

3. перан. Разм. Пра ўчастак чаго‑н., пазбаўлены расліннасці, покрыва. Узгоркі бялелі пясчанымі лысінамі. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праступі́ць, ‑ступіць; зак.

Выступіць знутры на паверхню, прасачыцца наверх. Палкавы камісар ішоў пахістваючыся. Праз бінт на руках усё больш праступала крыві. Лупсякоў. // Выступіць, паказацца праз што‑н. Коратка падстрыжаныя валасы ў .. [Кіры] трохі раскудлаціліся, на смуглых шчоках праступіў румянец. Карпаў. // Стаць злёгку бачным. Потым у яго вачах у цемрадзі праступіла светлая пляма. Кандрат здагадаўся, што гэта сядзела Параска. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ласось ’рыба Salmo salar L.’ (Жук., ТСБМ). Укр. ло́сось, рус. лосо́сь, польск. łosoś, н.-луж., в.-луж. łosos, чэш., славац. losos. Прасл. lososь мае не толькі паўн. і.-е. адпаведнікі (ст.-в.-ням. lahs, ст.-ісл. lax ’ласось’), але і ўсх.: ст.-прус. lasasso, літ. lãšis, lašašà, лат. lasis ’тс’. Параўн. таксама тах. B laks ’рыба’. Асец. lκsκgʼ ’ласось’ з’яўляецца спецыфічнай скіфска-еўрапейскай ізаглосай, якая не мае адпаведнікаў у індаіранскіх мовах. Да і.-е. *lak̑s ’плямісты, стракаты’, параўн. рус. ласа́ ’яркая пляма’, лат. làseпляма, крапіна’ (Бернекер, 1, 734; Фрэнкель, 341–342; Фасмер, 2, 522; Слаўскі, 5, 211–213; Геаргіеў, Introd., 294; Абаеў, 2, 32 з літаратурай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́гі ’вяснушкі, рабацінне’ (астрав., Сл. ПЗБ), польск. piega, н.-луж. pěga, в.-луж. piha, чэш. píha, славац. peha, балг. пе́га ’вяснушка’, славен. pẹ́ga ’вяснушка, пляма’, макед. пега ’тс’, серб.-харв. пе̏га ’вяснушка; брудная пляма’, сюды ж рус. пе́гий ’плямісты; пярэсты; рабы’, ст.-слав. пѣготы ’праказа, нарывы’. Прасл. *pěga і прыметнік *pěgъ узыходзяць да і.-е. *poi̯g‑/*pei̯g (з якімі звязана аснова *pig‑ у ст.-інд. piṅga ’чырвона-карычневы’, piŋgas, piŋgalás, piñjaras ’залаціста-жоўты’, лац. pingō ’малюю, вышываю’, ст.-грэч. πίγγαλος ’яшчарка’), паралельнага да і.-е. *pei̯kʼ‑ > што дало прасл. *pьsati, першапачатковае значэнне якога было ’маляваць’, параўн. укр. пи́санка ’размаляванае велікоднае яйка’, рус. писать (картину) ’маляваць’. Адзінкавая фіксацыя бел. пе́гі, відаць, сведчыць пра запазычанне з польск. piegi ’вяснушкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)