паглыну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак.

1. каго-што. Увабраць у сябе.

Зямля паглынула ўсю дажджавую ваду.

Горад паглынуў прыгарадныя вёскі (перан.).

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., каго (што). Цалкам захапіць чым-н.

Новая ідэя паглынула вучонага.

3. перан., што і чаго. Патраціць на сябе многа часу, затрат, намаганняў.

Работа паглынула шмат часу.

Паездка паглынула многа грошай.

|| незак. паглына́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. паглына́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уварва́ць, -ву́, -ве́ш, -ве́; -вём, -вяце́, -ву́ць; -ві́; -ва́ны; зак.

1. што і чаго. Хуткім рухам вырваць невялікую частку чаго-н.

У. жменю сена.

У. грошай (перан.). У. часу для размовы (перан.: выкраіць).

2. што і чаго. Прымусіць каго-н. патраціць час, энергію, сілы і пад. (разм.).

Колькі ён мне здароўя ўварваў!

3. каго і без дап. Укусіць.

Сабака ўварваў за нагу.

|| незак. урыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

збаёдаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Згубіць, невядома дзе падзець. — Але воз трэба забраць зараз, каб стары за зіму не збаёдаў дзе яго. Сабаленка. — А так, пячатка ў мяне з сабою, аформім [цялят], а то яшчэ збаёдаеце, — гаварыў Тамаш. Гурскі. // Загубіць, знішчыць. Збаёдаць чалавека. // Марна патраціць, перавесці. Збаёдаць грошы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапаце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Моцна спацець; выдзеліць многа поту. — Ты дужа не раскрывайся, — сказаў Мар’ян. — Табе трэба як след прапацець. Васілёнак.

2. Стаць вільготным ад поту; насыціцца потам. Шапка прапацела. Кашуля прапацела.

3. перан. Разм. Патраціць некаторы час на цяжкую работу, справу і пад. Прапацець над чарцяжом дацямна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

растра́ціцца, ‑трачуся, ‑трацішся, ‑траціцца; зак.

1. Растраціць свае грошы. // перан. Патраціць свае фізічныя і душэўныя сілы на што‑н. дробнае, пустое.

2. Незаконна расходаваць чужыя грошы, маёмасць; зрабіць растрату (у 2 знач.). Нінка .. то кідала аўтакалону, то зноў варочалася; была стала на работу ў буфет у сталовую, растрацілася, пайшла пасля ў дарожніцы. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загубі́ць, ‑гублю, ‑губіш, ‑губіць; зак., каго-што.

1. Давесці да гібелі, смерці; пагубіць. Загубіць чалавека. □ У калідоры пачуўся дзікі крык гаспадыні: — Эдвар, што ты робіш?! Ты нас усіх загубіш! Маўр.

2. Марна, без карысці патраціць (час, грошы і пад.). Процьму грошай на дарогу марна загубіла. Колас.

•••

Загубіць жыццё чыё — зрабіць няшчасным, бязрадасным чыё‑н. існаванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праце́рціся, пратруся, пратрэшся, пратрэцца; пратромся, пратрацося; пр. працёрся, ‑церлася; заг. пратрыся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прадрацца ад трэння. Локці рукавоў працерліся. □ [Раман] сціскае ў руцэ халодны кашалёк. Вынасілася скура, зрудзела, працерлася. Пташнікаў.

2. Разм. Патраціць марна, без карысці час; прагуляць. Зойдзе [Якаў] сабе да Крывіцкага, суседняга лесніка, з ім пратрэцца дзень, потым да другога. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змарнаваць, патраціць, пражыць, прарабіць, прагуляць; зглуміць, выкінуць, рашыць, прасадзіць (разм.) □ кінуць на вецер

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Прыпё́к1 ’прыбаўка вагі хлеба пасля выпечкі ў параўнанні з вагой затрачанай на яго мукі’ (ТСБМ, Стан.). Рус. припёк ’тс’. Нулявы дэрыват ад дзеяслова прыпякаць < пячы (гл.), дзе пры‑ мае значэнне прыбаўлення, параўн. з адваротным значэннем рус. припека́тьпатраціць усю муку на выпечку’, гл. Чарныш, Слов. лексика, 49.

Прыпё́к2 ’моцная спёка, гарачыня ад сонца’ (ТСБМ). Рус. припёк ’тс’, польск. przypiek, серб.-харв. при̏пека ’тс’, балг. при́пек ’месца, дзе моцна пячэ сонца’, макед. припек ’тс’, припека ’сонцапёк, гарачыня’. Гл. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адня́ць, -німу́, -німеш, -німе; -ня́ў, -няла́, -ло́; -німі́; адня́ты; зак.

1. што. Аддзяліць ад чаго-н., адвесці ўбок.

А. драбіны ад сцяны.

2. што. Тое, што і ампутаваць.

А. хвораму нагу.

3. што. Паменшыць лік на некалькі адзінак.

Ад пяці а. два.

4. што. Прымусіць патраціць час, сілы і пад.

Нарада адняла цэлы дзень.

5. безас., што. Паралізаваць, пазбавіць здольнасці гаварыць, хадзіць і пад.

Адняло мову.

Адняло ногі.

|| незак. адніма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і адыма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. адніма́нне, -я, н. і адыма́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)