ві́гі, ‑аў.

Палітычная партыя 17–19 стст. у Англіі, якая з’явілася папярэдніцай англійскай ліберальнай партыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гейм, ‑а, м.

Спец. Частка партыі, пэўны лік ачкоў у некаторых гульнях, пераважна ў тэнісе.

[Англ. game — гульня.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лейбары́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Член рабочай партыі ў Вялікабрытаніі, Аўстраліі і некаторых іншых краінах.

[Ад англ. labour — праца.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нэп, ‑а, м.

Новая эканамічная палітыка, прынятая ў 1921 г. на X з’ездзе Камуністычнай партыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

партшко́ла, ‑ы, ж.

Партыйная школа — школа для падрыхтоўкі кадраў партыйных работнікаў Камуністычнай партыі Савецкага Саюза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

генера́льный генера́льны;

генера́льный штаб генера́льны штаб;

генера́льная ли́ния па́ртии генера́льная лі́нія па́ртыі;

генера́льная репети́ция генера́льная рэпеты́цыя.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сіндыкалі́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сіндыкалізму, сіндыкалістаў. Сіндыкалісцкі ўхіл у рабочай партыі. Сіндыкалісцкія прафсаюзы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эсэ́раўшчына, ‑ы, ж.

Разм. Сістэма поглядаў, дзеянняў эсэраўскай партыі, ідэалогія эсэраў. // зб. Эсэры. Эсэраўшчына была разгромлена.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сацыялі́ст-рэвалюцыяне́р, сацыяліста-рэвалюцыянера, м.

Член дробнабуржуазнай партыі, якая існавала ў Расіі ў 1901–1923 гг.; эсэр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тары́зм, ‑у, м.

Ідэалогія і палітыка торы, англійскай партыі 17–19 стст., якая адлюстроўвала інтарэсы буйных землеўласнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)