сканда́л, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Падзея, учынак, якія ганьбяць яе ўдзельнікаў.

Палітычны с.

2. Сварка з крыкам, лаянкай і пад.

У пятай кватэры зноў с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыяло́г, -у, мн. -і, -аў, м.

1. Размова паміж дзвюма асобамі, абмен рэплікамі.

Сцэнічны д.

2. перан. Перагаворы паміж двума бакамі.

Палітычны д.

Канструктыўны д.

|| прым. дыялагі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інтрыга́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (неадабр.).

Чалавек, які займаецца інтрыгамі (у 1 знач.).

Палітычны і.

|| ж. інтрыга́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. інтрыга́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

политотде́л (полити́ческий отде́л) ист. палітаддзе́л, -ла м. (паліты́чны аддзе́л).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

политреда́ктор (полити́ческий реда́ктор) ист. палітрэда́ктар, -ра м. (паліты́чны рэда́ктар).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

политру́к (полити́ческий руководи́тель) ист. палітру́к, -ка́ м. (паліты́чны кіраўні́к).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

политэконо́м разг. (полити́ческий экономи́ст) палітэкано́м, -ма м. (паліты́чны эканамі́ст);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тэро́р, -у, м.

1. Палітыка запалохвання, расправы з палітычнымі праціўнікамі шляхам насілля аж да фізічнага знішчэння.

Палітычны т.

2. перан. Бязлітасны, жорсткі ўціск, насілле.

Т. самадура.

|| прым. тэрарысты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэмакра́тыя, ‑і, ж.

1. Палітычны лад, пры якім вярхоўная ўлада належыць народу. Сацыялістычная дэмакратыя.

2. Спосаб кіраўніцтва якім‑н. калектывам, які забяспечвае шырокі ўдзел і рашаючы ўплыў усяго калектыву. Унутрыпартыйная дэмакратыя. Прафсаюзная дэмакратыя.

•••

Буржуазная дэмакратыяпалітычны лад, пры якім парламентарызм з’яўляецца прыкрыццём дыктатуры буржуазіі над працоўнымі.

Народная дэмакратыяпалітычны лад у радзе краін Еўропы, які выконвае функцыю дыктатуры пралетарыяту для ліквідацыі капіталістычных элементаў і пабудовы сацыялістычнай грамадства.

[Ад грэч. dēmos — народ і kratos — сіла, улада.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

феміні́зм, ‑у, м.

У буржуазных краінах — палітычны рух за ўраўнаванне жанчын у правах з мужчынамі.

[Ад лац. femina — жанчына.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)