шэ́рпы, -аў, адз. шэрп, -а, м.

Народ, які насяляе высакагорныя раёны Усходняга Непала і суседнія з імі раёны Індыі.

|| ж. шэ́рпка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак.

|| прым. шэ́рпскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гру́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн.пак; ж.

Памянш. да група (у 1, 3 знач.); невялікая група. Групка дзяцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перато́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн.пак; ж.

Разм. Дзеянне паводле дзеясл. ператопліваць — ператапіць ​2 (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перасы́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн.пак; ж.

Дзеянне паводле дзеясл. перасыпа́ць ​1 — перасы́паць (у 1, 3 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сту́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн.пак; ж.

Памянш. да ступа. // Невялікая фарфоравая пасудзіна для расцірання чаго‑н. Аптэкарская ступка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

та́пкі, пак; адз. тапка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.

Лёгкія туфлі без абцасаў. Скінуўшы тапкі, падкасаўшы штаны, .. [Яраш] пайшоў цераз ручай. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

Вокладка з кардону, скуры і пад. для папер.

П. для спраў.

|| памянш. па́пачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. па́пачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каракалпа́кі, -аў, адз. -па́к, -а, м.

Народнасць цюркскай моўнай групы, якая складае асноўнае карэннае насельніцтва Рэспублікі Каракалпакстан, што ўваходзіць у склад Узбекістана.

|| ж. каракалпа́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

|| прым. каракалпа́кскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прычэ́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

1. гл. прычапіць.

2. перан. Зачэпка, прычына (разм.).

Знайсці прычэпку зайсці да яго.

3. перан. Тое, што і прыдзірка (разм.).

І за шчэпку знойдзеш прычэпку (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыклёпка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыклёпваць — прыкляпаць.

2. Р мн. пак. Тое, што прыкляпана. Прыклёпка адвалілася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)