змата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Матаючы, звіць у клубок, маток; наматаць на што‑н. Зматаць пражу ў клубок. Зматаць дрот. □ [Цясляр] падняў шнур з зямлі, хацеў, відаць, звязаць, але зматаў і адкінуў у бок. Ракітны.

2. Матаючы, зняць з чаго‑н.; разматаць. Зматаць бінт з пальца.

•••

Зматаць вулачкі (вуды) — спешна пакінуць якое‑н. месца. Калі ж працы жаданай дзе-небудзь паблізу не знойдзецца, думаў Кірыл, давядзецца зматаць вудачкі. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сусе́дні, ‑яя, ‑яе.

1. Які знаходзіцца паблізу, побач, размешчаны па суседству. [Валя] саскочыла, азірнулася ў бакі і шмыгнула пад састаў, што стаяў на суседнім пуці... Мележ. Дзяцел нехаця ўзняўся з бярозы і пераляцеў на суседнюю. Даніленка. У суседнім пакоі стаялі па-святочнаму прыбраныя сталы, ярка гарэлі лямпы. С. Александровіч.

2. Які жыве па суседству з кім‑н. Аднойчы гуляў пан у карты і выйграў у суседняга пана маёнтак. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насві́стваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да насвістаць.

2. што і без дап. Свістаць (часцей паціху, самому сабе). Насвістваць песню. □ Выйшаўшы на Магілёўскую шашу, Сева паціху пачаў насвістваць. Карпаў. // Пра птушак. [Шпак] то заносіў у дзюбцы чарвяка ў шпакоўню, то сядзеў паблізу і насвістваў вясёлыя песенькі. Пальчэўскі. // Пра вецер, мяцеліцу і пад. За акном насвістваў вецер, хвалямі наганяў дождж, усё сцябаў, сцябаў па шыбах. Мыслівец. // Пра машыны, прылады. Вентылятар над дзвярыма не спыняўся вярцецца і насвістваць аднастайную мелодыю. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сусе́д ’чалавек, які жыве паблізу, побач або займае бліжэйшае месца’ (ТСБМ, Нас., Шымк. Собр., Ласт., Касп., Некр. і Байк., Бяльк., Шат., Сл. ПЗБ, ТС, Растарг.), сусе́дзь ’тс’ (Ян.), сасе́д, сасе́дзь ’тс’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. сусѣдъ ’тс’ (Карскі 1, 122), сусѣда ’тс’ (Альтбаўэр). Укр. сусі́д(а), рус. сосе́д, дыял. сусе́д, ст.-рус. сусѣдъ, польск. sąsiad, в.-луж. susod, н.-луж. sused, чэш. soused, славац. súsed, серб.-харв. су̏сјед, славен. sósẹd, балг. съсе́д, макед. сосед, ст.-слав. сѫсѣдъ. Прасл. *sǫsědъ ’сусед’, дэрыват з прыст. *sǫ‑ і назоўнікавым коранем *‑sěd‑ < *sěděti ’сядзець’; гл. Шустар-Шэўц, 1380, Фасмер, 3, 726; Трубачоў, Проспект, 80; ESSJ SG, 1, 240. Борысь (540) разглядае як аддзеяслоўны назоўнік ад *sъ‑sěsti () ’сесці разам, побач’, першапачаткова як назва дзеяння з наступным пераходам *sъ‑ > *sǫ‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раскі́дзісты, ‑ая, ‑ае.

1. Шырока раскінуты ў бакі. Сядзібу .. [Казачэнкі] аздабляе старая бяроза з раскідзістым, як шацёр, голлем. Навуменка. Грозна схіліўшы свае раскідзістыя рогі, .. [алень] з сілай ударыў імі аб зямлю і кінуўся да ворагаў. В. Вольскі. // З шырока раскінутымі галінамі (пра дрэва, куст). Цьмяна чарнелі паблізу абрысы дрэў, высокіх, вастраверхіх, і нізкіх, раскідзістых, якія ціха, але неспакойна шумелі. Мележ.

2. Раскінуты, размешчаны на вялікай прасторы. Мястэчка відаць адсюль як на далоні, — вялікае, раскідзістае, яно цягнецца праз усю раўніну ад лесу да лесу. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саніта́р, ‑а, м.

Асоба малодшага медыцынскай персаналу ў лячэбных установах, якая даглядае хворых і раненых, сочыць за чысцінёй у палатах і пад. На парозе прыемнага пакоя з’явіўся санітар. Каліна. Калі ў карцэр прыйшоў лекар з санітарам, Андрэй нават не звярнуў на іх увагі. Машара. // У арміі — радавы медыцынскай службы, які аказвае рапеным першую дапамогу і выносіць іх з поля бою. — Саніта-ар! — голасна крыкнулі паблізу. «Алёша?» — мільганула ў Антанюка, але затрымлівацца нельга было — рота атакавала. Хадкевіч. // перан. Пра таго або тое, што дапамагае захаванню здароўя, чысціні каго‑, чаго‑н. Дзятлы і мурашкі — лясныя санітары.

[Лац. sanitas — здароўе.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суме́жны, ‑ая, ‑ае.

Які размешчаны побач, паблізу; суседні. У гэтым годзе выйшла так, што і Пятрок, і Кузьма на сваіх сумежных палетках будуць сеяць жыта. Нікановіч. Адсюль, пад аховай закону, бабры распаўсюдзіліся і па іншых сумежных вадаёмах, асабліва па верхняму цячэнню Бярэзіны. В. Вольскі. // перан. Цесна звязаны з чым‑н.; падобны, блізкі. Кожны з .. [членаў брыгады] па прыкладу брыгадзіра асвоіў сумежныя прафесіі, а многія па яго ж прыкладу сталі рацыяналізатарамі. Лось. Паэт-эрудыт, Багдановіч у сваёй працы заўсёды кіраваўся яшчэ адным вельмі важным запаветам: паэзія не павінна развівацца ў адрыве ад сумежных відаў мастацтва. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сень ж., уст.

1. (покров) за́сень, -ні ж., ша́ты, -таў ед. нет;

под се́нью широколи́ственных дере́вьев у за́сені шыракалі́стых дрэў;

2. (место, пристанище) прыту́лак, -лку м.;

под сенью а) (под защитой) пад ахо́вай, пад абаро́най, пад засцяро́гай; б) (вблизи) паблі́зу, блі́зка, каля́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пад... (а таксама пад’..., пада...), прыстаўка.

I. Утварае дзеясловы са знач.:

1) дзеяння знізу ўверх, уніз чаго-н., напр.: падлажыць, падкінуць, падважыць;

2) набліжэння каго-, чаго-н., напр.: падысці, пад’ехаць;

3) дабаўлення, напр.: падліць, падсыпаць;

4) паўтарэння якога-н. дзеяння ўслед за іншым, суправаджэння аднаго дзеяння другім, напр.: падтакваць, падбрэхваць;

5) праяўлення дзеяння ў слабым ці непрыметным, скрытым выглядзе, напр.: падгледзець, падпільнаваць.

II. Утварае назоўнікі і прыметнікі:

1) прыметнікі са знач. ніжняй часткі чаго-н., знаходжання ніжэй за што-н., напр.: падводны, падстраўнікавы;

2) назоўнікі са знач. часткі больш буйнога адзінства, напр.: пададдзел, падатрад, падклас;

3) прыметнікі са знач. чаго-н., што знаходзіцца ў чыім-н. распараджэнні, напр.: падначалены, падсудны;

4) назоўнікі і прыметнікі са знач. чаго-н., што знаходзіцца паблізу ад чаго-н., напр.: падтропікі, падлессе;

5) назоўнікі са знач. звання, ніжэйшага за іншае, пасады памочніка, напр.: падпалкоўнік, падшкіпер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

блізка, недалёка, непадалёку, непадалёк, непаводдаль, паблізу, поблізу, побач, каля, пры □ па суседству, у суседстве, пад бокам, каля бока, пад носам, падаць рукой, не за гарамі

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)