ша́рханне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. шархаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Чулася моцнае шарханне венікам па бруку. Бядуля. Язэп неяк адразу пачуў гэтае нямоглае шарханне; вось толькі што не было яго і раптам паявілася. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кі́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

1. Эластычная трубка — частка органаў стрававання ў чалавека, жывёлін.

Тонкая к.

2. Гумавая або брызентавая трубка для падачы вады (разм.).

Пажарная к.

Кішка тонка (тонкая) у каго (разм.) — не хапае сіл, сродкаў і пад., каб зрабіць што-н.

Кішкі марш іграюць (разм., жарт.) — пра моцнае адчуванне голаду.

|| прым. кі́шачны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асляпі́ць, асляплю́, асле́піш, асле́піць; асле́плены; зак., каго-што.

1. Зрабіць сляпым.

2. Часова прытупіць зрок святлом.

Яркае сонца асляпіла мяне.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Пазбавіць здольнасці спакойна разважаць, дзейнічаць, разумець што-н.

Злосць асляпіла яго.

4. перан. Зрабіць моцнае ўражанне на каго-н.

Прыгажосць асляпіла нас.

|| незак. асляпля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. асляпле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здаро́ўе, -я, н.

1. Правільная, нармальная дзейнасць арганізма.

Берагчы з.

Адбіцца на здароўі.

Стан здароўя.

2. Той або іншы стан арганізма.

Моцнае, слабае з.

Як з.? За ваша з. (зварот да таго, за каго паднімаюць тост). На з. (выраз добрага пажадання ў знач. калі ласка).

|| памянш.ласк. здаро́ўечка, -а, н.

Добрага Вам здароўечка (пажаданне пры развітанні або прывітанне пры сустрэчы).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

несусве́ціца, ‑ы, ж.

Разм.

1. Што‑н. недарэчнае, бязглуздае, незразумелае. Ліберман спяшаецца апраўдацца, нагаварыць на свайго супастата ўсялякай несусвеціцы, хвалюецца. Кандрусевіч.

2. Нешта вельмі моцнае, незвычайнае ў сваім выяўленні; немаведама што. На шашы рабілася несусвеціца. Усю дарогу зацягнула дымам. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жадо́ба, ‑ы.

Разм.

1. ж. Моцнае жаданне чаго‑н. Жадоба подзвігу. □ Як ні стараўся бацька, усё роўна ў нас у жадобу была крошка хлеба. «Беларусь».

2. м. і ж. Скупы чалавек, скнара. [Віцька:] — Ого, спытацца! Скулу ты з яго возьмеш: жадоба. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгу́л, ‑у, м.

1. Моцнае, буйнае праяўленне чаго‑н. Разгул рэакцыі. □ О, колькі гэтая сям’я пагаравала ў часы бандыцкага разгулу, колькі начэй прасядзела гэта Малка з малымі дзецьмі ў гушчары азёрнага чароту. Сташэўскі.

2. Нястрымнае, буйна-вясёлае правядзенне часу; п’янства, папойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыбагну́цца ’ўздумацца’: пе́вень, як колі́ ему́ прыбагне́цца, покрычы́ць, кукарэ́куе (ПСл). Належыць да агульнага ўсходнепалескага лексічнага фонду, параўн. укр. приба́гти́, прибагну́ты, прибага́ти ’мець, займець моцнае жаданне’ — прэфіксальнае ўтварэнне ад багти́ < прасл. *bažěti, *bažati < *bagēti (падрабязна гл. ЭССЯ, 1, 172–173; ЕСУМ, 1, 111). Гл. бажаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шаламі́ць, ‑ламлю, ‑ломіш, ‑ломіць; незак., каго-што.

1. Ашаламляць, рабіць моцнае ўражанне, прыводзіць у замяшанне. Гэтак шаломіць чалавека раптоўны гром, маланка ў цёмнай ночы, зычны стук гарматы, што знянацку парушае цішу. Гартны.

2. П’яніць, адурманьваць. Піва шаломіць стомленыя галовы, робіцца трохі весялей. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абнаві́цца, ‑наўлюся, ‑новішся, ‑новіцца; зак.

1. Набыць выгляд новага, зрабіцца нібы новым. Снег выпаў пасля ночы. Памаладзеў, абнавіўся свет. Адамчык. // перан. Зноў зрабіцца свежым, моцным; ажывіцца. Цела маё нібы абнавілася, такое яно стала свежае і моцнае. Карпюк.

2. Папоўніўшыся новым, змяніцца. Абнавіўся склад праўлення калгаса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)