кава́дла, -а, мн. -ы, -аў, н.

Цяжкая металічная апора асобай формы для ручной коўкі металу.

Паміж молатам і кавадлам (быць, знаходзіцца; кніжн.) — пра небяспеку, якая пагражае з двух бакоў.

|| памянш. кава́длачка, -а, мн. -і, -чак, н.

|| прым. кава́длавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

касячо́к 1, ‑чка, м.

Памянш.-ласк. да касяк ​1. // Невялікая металічная набойка на абцас. Падбіваць касячкі.

касячо́к 2, ‑чка, м.

Памянш.-ласк. да касяк ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падшкля́нак ’падстаўка з ручкай (звычайна металічная), у якую ўстаўляюць шклянку’ (ТСБМ). Да шклянка. Калька рус. подстаканник ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сяке́ра, -ы, мн. -ы, -ке́р, ж.

1. Насаджаная на тапарышча металічная прылада для сячэння з лязом з аднаго боку і абухом з другога.

Бацька купіў новую сякеру.

2. Прымітыўная выкапнёвая прылада з крэменю.

|| памянш. сяке́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цо́каль, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Ніжняя патоўшчаная частка сцяны, збудавання, калоны, помніка, якая абапіраецца на фундамент.

Ц. калоны.

Ц. шматпавярховага дома.

2. Металічная частка электрычнай лямпачкі, якая служыць для ўмацавання яе ў патроне (спец.).

|| прым. цо́кальны, -ая, -ае.

Ц. паверх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Кра́тыметалічная рашотка’ (ТСБМ). Ст.-бел. крата ’тс’ праз польск. krata < лац. crata (Булыка, Запазыч., 175; Кюнэ, Poln., 68).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

а́нкер, ‑а, м.

1. Прыстасаванне ў гадзіннікавым механізме, якое звязвае хадавое кольца з маятнікам і забяспечвае раўнамернасць ходу гадзінніка.

2. Металічная дэталь, якая служыць для змацавання састаўных частак збудаванняў, машын.

[Ням. Anker.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

му́льда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Спец.

1. Форма залягання слаёў горных парод у выглядзе чашы ці карытападобнага прагібу.

2. Металічная скрыня для механізаванай загрузкі шыхтавых матэрыялаў у сталеплавільную печ.

[Ням. Mulde — карыта.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жаро́ўня, ‑і; Р мн. ‑ровень і ‑роўняў; ж.

Невялікая металічная пасудзіна для гарачага вуголля, якая выкарыстоўваецца ў якасці печкі. Над ачагом вісеў чайнік, а з жароўні прыемна пахла смажанай аленінай. Бяганская.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прабо́й, ‑я, м.

Металічная дужка, убітая ў дзверы, вечка і пад., якая служыць для навешвання замка. Дзверы ў сенцах былі замкнёны: клямка надзета на прабой, у ім — доўгі сасновы сук. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)