сасо́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Памянш.-ласк. да сасна; маладая сасна. Дзіўна, як уцалела гэтая адзінокая сасна і чаму за доўгія гады не вырасла паблізу хоць маленькай сасонкі? Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазаляца́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Заляцацца да каго‑н. на працягу нейкага часу. Ніколі ў Жарнавіка не нараджалася думка пазаляцацца да.. [Сашы]. Пестрак. [Зянон:] — Маладая прыгожая бабка. Да такой бабкі яшчэ і пазаляцацца не грэх. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памаладзі́ць, ‑ладжу, ‑лодзіш, ‑лодзіць; зак., каго-што.

Разм. Тое, што і падмаладзіць. Сёння замест звычайных светлых валасоў у яе былі рыжыя. Здаецца, гэта яшчэ больш памаладзіла жанчыну, хоць яна і без таго была маладая. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ве́кша ’вавёрка’ (ДАБМ, 897, Гарэц., Касп.). Рус. ве́кша ’тс’. Паходжанне слова няяснае. Агляд розных версій гл. Фасмер, 1, 287. Найбольш пераконвае Трубачоў (Дополн., 1, 287), які бачыць сувязь з рус. ва́шкамаладая вавёрка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

здаўна́, прысл.

З даўніх часоў, з даўняй пары. На стыку Нёмана і Лошы Цагляны млын стаяў здаўна. Астрэйка. Маладая сама хадзіла да суседзяў — такі ўжо вядзецца здаўна ў беларускіх вёсках парадак, — запрашала да сябе на вяселле. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пане́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Незамужняя дачка пана. [Вашамірскі] жыў з трыма незамужнімі дочкамі, якіх у нас звалі паненкамі. Бядуля.

2. Уст. Маладая дзяўчына. Сястру.. [Казік] пакінуў цыбатым падлеткам, а цяпер, выходзіць, паненка. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасіве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць сівым, сівейшым. Хоць пастарэў, пасівеў мой зямляк, а душа яго маладая, многагалосая, сонечная. Бялевіч. [Алешкавы] пшанічныя валасы з бялесымі віхрамі пасівелі. Лынькоў. Адтаўшая за дзень зямля ўночы пасівела ад халоднага інею. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цялі́ца, ‑ы, ж.

Абл. Цялушка; маладая карова. А сакрэты былі такія, што ў Грыбка цяліцу нехта ўракнуў, і яна ні есці, ні піць не бярэ. Мележ. Думаў [тата], што купяць цяліцу на зіму, нават стажок сена назапасіў. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пю́пікімаладая асака’ (Сцяшк. Сл.). Гукапераймальнае ўтварэнне (з кончыкаў маладой асакі дзеці робяць пішчалкі), параўн. нюнькі ’лотаць балотная’ (гл.), зыходным можа быць прасл. *ріра ’пішчалка’, *pipati ’пішчаць, пікаць’, параўн. літ. pypti ’тс’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бадля́ ’рагатая жывёла’ (ДАБМ), быдлё ’рагатая жывёліна’ (Бяльк.). Укр. бидля́маладая жывёліна’. З польск. bydlę ’тс’ (параўн. bydło ’жывёла’). У бел. бадля́ дыялектная фанетычная змена (ненаціскное ы > а) або ўплыў дзеяслова бада́ць ’калоць, біць рагамі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)