ахо́ўнік, ‑а, м.
1. Асоба, якая ахоўвае. сцеражэ каго‑, што‑н.; вартаўнік. Колышаў першы прабег кантрольную будку, за якой наткнуўся на аднаго спалоханага ахоўніка. Мележ.
2. Той, хто беражэ, шануе каго‑, што‑н. Жанчыны з бурным мінулым — гэта Максім Сцяпанавіч заўважаў не адзін раз — найлепшыя і самыя строгія ахоўнікі сям’і. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чы́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.
Абл. Шоргаць, соўгаць па чым‑н., пакідаючы след. Паглыблены ў гэтыя нечаканыя думкі, стараючыся адмахнуцца ад іх, Максім не адразу зразумеў, чаму гэта Маня спынілася пасярод вуліцы, пачала чырыць чаравікам па зямлі. Кудравец. Стары ішоў насустрач і задуменна чырыў перад сабою кійком, нібы падмятаючы асфальт. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дачаса́ць 1, ‑чашу, ‑чэшаш, ‑чэша; зак., што.
Скончыць часанне 1, расчэсванне (пра лён, воўну і пад.). Жанчыны дачасалі лён.
дачаса́ць 2, ‑чашу, ‑чэшаш, ‑чэша; зак., што.
Скончыць часанне 2, абчэсванне (пра дрэва, камень і пад.). Дачасаць бервяно. □ Максім дачасаў калок, кінуў яго пад плот, абабіў шапкаю спераду штаны, на якія начаплялася трэсак. Капыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хро́снік, ‑а, м.
Уст. Хросны сын у адносінах да хросных бацькоў. Праўда, хросная Вольга Епіфанаўна, тая, якой Максім паказваў свае першыя вершы па-беларуску, хоць і не разумела, не спачувала ў галоўным, але, добрая душа, не адмовіла хросніку ў просьбе выпісаць для яго спачатку «Нашу долю», а потым «Нашу ніву». М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гва́здаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. З сілаю біць, удараць па кім‑, чым‑н. Возьме чалавек кастыль, прыставіць яго да шпалы і — пайшоў гваздаць малатком. Васілёнак. Гудок кожны дзень будзіць Максіма, кліча да працы, туды, у дэпо, дзе палае горан, дзе Максім праз цэлы дзень, закасаўшы рукавы, гваздае молатам па рас[п]аленым іскрыстым жалезе. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сле́дам, прысл.
Услед за кім‑, чым‑н., не адстаючы. Дзяніска схапіў .. [Ганну] за падол і ішоў побач. Клава — следам. Шамякін. / У спалучэнні з прыназоўнікам «за». Памарудзіўшы, следам за моладдзю падаўся і Максім Сцяпанавіч. Карпаў. Мы выбіраемся са сваёй засады і следам за дзікамі ідзём па пратаптанай сцежцы. В. Вольскі.
•••
Следам за дзедам — па прыкладу старэйшых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
утыліта́рны, ‑ая, ‑ае.
Заснаваны на імкненні да практычнага выкарыстання, прымянення чаго‑н.; практычны. Максім Багдановіч ставіць і вырашае праблему ідэйна-мастацкай вартасці паэтычных твораў і іх утылітарнай ролі для грамадства. Майхровіч. Замак меў чыста утылітарнае прызначэнне і быў месцам, дзе насельніцтва хавалася на перыяд ваеннай небяспекі. «Помнікі». // Які мае практычнае прымяненне; прыкладны. Утылітарныя веды.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апла́каць, аплачу, аплачаш, аплача; зак., каго-што.
Наплакацца з выпадку чыёй‑н. смерці, страты чаго‑н. Тысячы матак аплакалі ўсё: тугу і голад, пакуты і смерць сяброў. Брыль. // перан. Адчуць і выказаць сваё гора, смутак з выпадку якога‑н. няшчасця. Перш чым Максім Багдановіч аплача ў вершы «Слуцкія ткачыхі» трагедыю прыгонных беларускіх дзяўчат.., слуцкія паясы апіша Адам Міцкевіч. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кашто́ўнасць, ‑і, ж.
1. Важнасць, значнасць чаго‑н. Эстэтычная каштоўнасць твора. Пазнавальная каштоўнасць.
2. Каштоўная рэч. Партэр выглядаў шыкарна: калыхаліся султаны вячэрніх жаночых прычосак, ззялі сапраўдныя і фальшывыя каштоўнасці. Самуйлёнак. Максім здзівіўся, убачыўшы гэтулькі кніг, ён ведаў, што пасля акупацыі кнігі былі найвялікшай каштоўнасцю. Шамякін. // перан. З’ява, прадмет, якія маюць вялікае грамадскае значэнне. Духоўныя каштоўнасці. Культурныя каштоўнасці. Матэрыяльныя каштоўнасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ільго́та і льго́та, ‑ы, ДМ ‑гоце, ж.
Палёгка ў выкананні якіх‑н. абавязкаў. Мець ільготы. Ільготы па інваліднасці. □ — Савецкая ўлада лесу дала, насення дала, каб палі нашы не пуставалі, розныя льготы дае на падатак і іншае. Чарнышэвіч. — Ты ўжо сёння не працуй, Максім. Табе, як чырвонаармейцу, даецца льгота, — сказаў Сцёпка, — а ўвечары зробім урачысты камсамольскі сход. Каваль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)