парэ́заць, -э́жу, -э́жаш, -э́жа; -э́ж; -э́заны; зак.

1. што. Параніць чым-н. вострым.

П. руку.

2. што і чаго. Нарэзаць у якой-н. колькасці, разрэзаць на часткі.

П. дроў.

3. каго (што). Зарэзаць у якой-н. колькасці.

П. гусей.

|| звар. парэ́зацца, -э́жуся, -э́жашся, -э́жацца; -э́жся (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запо́ем, прысл.

1. Пра п’янства: працяглы час і бесперапынна.

Піць з.

2. перан. Адразу ў вялікай колькасці (разм.).

Чытаць з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канцэнтра́цыя, -і, ж.

1. гл. канцэнтраваць, канцэнтравацца.

2. Колькасць растворанага рэчыва, якая змяшчаецца ў пэўнай колькасці раствору.

Раствор моцнай канцэнтрацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нацягну́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ця́гнецца; зак.

1. Стаць тугім, напяцца.

2. Прыйсці ў вялікай колькасці; сабрацца (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

набудава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны; зак., чаго.

Пабудаваць у вялікай колькасці.

Н. спартыўных пляцовак.

|| незак. набудо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нава́жыць¹, -ва́жу, -ва́жыш, -ва́жыць; зак., чаго.

Узважваючы, нарыхтаваць у якой-н. колькасці.

Н. тону бульбы.

|| незак. нава́жваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нагнаі́ць, -гнаю́, -гно́іш, -гно́іць; -гно́ены; зак.

1. што. Выклікаць нагнаенне чаго-н.

Н. рану.

2. чаго. Згнаіць у нейкай колькасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

намяша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., чаго.

Мяшаючы, прыгатаваць у нейкай колькасці.

Н. свінням мяшанкі.

|| незак. наме́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наці́снуцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -нецца; зак.

Сабрацца, збіцца ў якой-н. колькасці.

У хату націснулася многа людзей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панапаўза́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; зак.

Напаўзці куды-н. у вялікай колькасці.

Панапаўзала мурашак на хлеб.