раздражнёны, ‑ая, ‑ае.

1. Які раздражніўся, стаў хваравітым ад якога‑н. раздражняльніка. Раздражнёная скура.

2. Які знаходзіцца ў стане раздражнення (у 2 знач.). Яшчэ здаецца, што хлопцы злыя і раздражнёныя: гыркаюць адзін на аднаго, пашляюць, чхаюць, шморгаюць насамі. Карпюк. [Надзя:] — Я так тады старалася! .. А вы ўзялі і паехалі.. І Вася прыйшоў раздражнёны, злы. Шашкоў. // Які выяўляе раздражненне. Раздражнёны голас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зле́е сравнит. ст.

1. нареч. больш зло́сна; больш сярдзі́та; больш лю́та; см. злоII.

2. прил. больш злы; больш ліхі́; больш зло́сны; больш сярдзі́ты; больш лю́ты; см. злой.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пі́кша ’лясны клоп расліннаедны’ (рэч., ЛА, 1). Магчыма, балтызм, утвораны ад літ. прыметніка pìktasзлы, злосны’ і суф. ‑ša(s). З-за яго смярдзючага паху называецца яшчэ смярдзю́ха, біздзюха́, воню́ха, бзьдзю́ля, а таксама бікзды́кша — кантамінаванае ўтварэнне з асновы бзд‑ і пікша.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ненаві́дны ’ненавісны’ (Янк. 1, ТС), ’змрочны, пануры’ (ТС), ’агідны, брыдкі’ (бяроз., Шатал.), укр. ненави́дний ’ненавісны’, рус. ненавидный ’нядобразычлівы, злы’, польск. nienawidny ’ненавісны’, чэш. nenáviděny ’тс’, славен. nenáviden, серб.-харв. нена́видан ’зайздросны; пра таго, хто ненавідзіць’, ст.-слав. ненавидѣньнъ ’ненавісны’. Ад ненаві́дзець (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сы́зма ’раскол, раздзел цэркваў’ (Нас.), ’пустая неўрадлівая зямля’, ’скупы, злы, благі чалавек’, ’хто жыве ў недастатку’ (Сл. ПЗБ), ’бязбожнік’ (Арх. Федар.), ’скрытная, хітрая, каварная і сквапная асоба’ (мсцісл., З нар. сл.), ’злы, благі чалавек’ (Шатал., гродз., Нар. лекс.), ’цвёрдая нявырабленая ўтравелая глеба’ (Янук.), сызматы́к ’раскольнік, іншаверац’, сызматы́чка ’іншаверка’ (Нас.), сюды ж таксама сусмасты́к ’уніят, далучаны да праваслаўя’ (Бес.), сасмасты́к ’чалавек, які насуперак усяму імкнецца захапіць нешта’ (Цых.). Ст.-бел. схизма, сцызма ’рэлігійны раскол’ запазычана са ст.-польск. schizma, schizmatyk (Карскі, Белорусы, 163; Кюнэ, Poln., 100; Булыка, Лекс. запазыч., 181, 174), відаць, пераважна вусным шляхам з пераасэнсаваннем запазычанага слова. Параўн. схізма. Няясныя шляхі развіцця значэння ’неўрадлівая зямля’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лихо́йI (приносящий беду) уст., фольк. ліхі́; (злой) злы; (тяжкий) ця́жкі;

лихо́й челове́к ліхі́ чалаве́к;

лихо́й час ліха́я часі́на;

лихо́й нрав ліхі́ но́раў;

лиха́ беда́ нача́ло (нача́ть) ця́жкі то́лькі пача́так.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шайта́н, ‑а, м.

1. У рэлігійным уяўленні мусульман — злы дух, сатана. [Дзед Ігнат:] — А пані была дзіўная. Ні то што дзіўная, а, не проці ночы кажучы, шайтан шайтанам, з нячыстай сілай была ў вялікім сваяцтве. Лынькоў. // Ужываецца як лаянкавае слова. Нездарма я ганяўся за .. [Арліцай] больш тыдня, пакуль не гаманіў у пастку. Затое і дрэсіраваць яе цяжка. Не паддаецца, шайтан. Беразняк.

2. Родавы дух, татэм у народаў Поўначы і Сібіры.

[Араб.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ко́бза1 ’торба’ (Кірк.). Параўн. кобза3 (гл.).

Ко́бза2злы чалавек’ (Мат. Гом.), ’тоўстая сытая істота’ (ТС). Параўн. кобзаць (гл.).

Ко́бза3 ’музычны інструмент’ (ТСБМ, Нас.). Укр. кобза, польск. kobza з украінскай мовы. Запазычанне з цюркскіх моў. Параўн. тур. kopuz ’аднаструнная гітара’ (ЕСУМ, 2, 476).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лі́тасць, лі́тосць ’жаль’, ’міласэрнасць’, ’чуласць, спагада’, ’добрыя, велікадушныя адносіны’, ’памілаванне, міласць’ (Гарэц., Касп., Яруш., ТСБМ; КЭС, лаг.; гродз., воран., Сл. ПЗБ). Запазычана з польск. мовы, дзе ў форме litość пашыраецца з XVI ст.; раней — lutość. Узыходзіць да прасл. ljutostь, якое з ljutъ ’люты, злы’. Гл. лю́ты, лі́таваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзяржа́цца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; незак.

Трымацца. Гэй, ляці, але дзяржыся, Злы яздок, Без пары не праваліся У масток. Чарот. А Сцёпка вывеў з гэтага такое заключэнне, што і перабор меры таксама нядобры, як і недабор. Трэба быць асцярожным і больш дзяржацца сярэдзіны. Колас.

•••

Толькі дзяржыся! — выклічнік, які паказвае на высокую ступень праяўлення якой‑н. якасці. — А які з мяне музыка быў у тых гадах, дык толькі дзяржыся! Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)