грабні́ца, ‑ы, ж.

Спецыяльнае збудаванне, прызначанае для захавання цела нябожчыка. Грабніцы егіпецкіх фараонаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

да́мба, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Гідратэхнічнае збудаванне ў выглядзе штучнага насыпу для засцярогі мясцовасці ад затаплення вадой або для агароджвання вадасховішчаў.

Загараджальная д.

|| прым. да́мбавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трэк, -а, мн. -і, -аў, м.

Спартыўнае збудаванне з кругавой дарожкай для трэніровак і гоначных спаборніцтваў па вела- і мотаспорце.

Веласіпедны т.

|| прым. трэ́кавы, -ая, -ае.

Трэкавыя гонкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

конусападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Які мае форму конуса, падобны да конуса. Конусападобная гара. Конусападобнае збудаванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інжыне́рны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з дзейнасцю інжынера, інжынераў. Інжынернае збудаванне. Інжынерны разлік. Інжынерны персанал.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мегалі́т, ‑а, М ‑ліце, м.

Старажытнае збудаванне з вялізных камянёў (помнік, грабніца і пад.).

[Ад грэч. mégas — вялікі і lithos — камень.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суднапад’ёмнік, ‑а, м.

Збудаванне для пад’ёму і спуску суднаў (пры пабудове, рамонце і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апа́лубіць, -блю, -біш, -біць; -блены; зак., што (спец.).

Абабіць, абкласці чым-н. знадворку якое-н. збудаванне.

|| наз. апа́лубка, -і, ДМ -бцы, ж.

|| прым. апа́лубачны, -ая, -ае.

Апалубачныя работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гідразбудава́нне, ‑я, н.

Збудаванне, прызначанае для выкарыстання вады або для абароны ад яе. Комплекс гідразбудаванняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крапасны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да крэпасці ​1. Крапасная сцяна. Крапасная вежа. Крапасное збудаванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)