На́збыт ’празмерна, надзвычайна’ (Нас.), ст.-бел. назбытъзанадта’ (1518 г.). З польск. nazbyt ’тс’ (Жураўскі, 1961, 10, 40; Булыка, Лекс. запазыч., 200).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ба́лаваць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; незак., каго, чым.

Занадта песціць, псаваць празмернай увагай, клопатамі, патураннем. Балаваць дзяцей гасцінцамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загарачы́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Пачаць гарачыцца. // Ускіпець, раззлавацца. Гэта было ўжо занадта. Сямён ускіпеў, загарачыўся. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закі́слы, ‑ая, ‑ае.

1. Які закіс, зрабіўся кіслым. Закіслы булён.

2. Разм. Занадта кіслы. Боршч атрымаўся закіслы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радзі́на, ‑ы, ж.

Разм. Радня, сям’я. Новая лазня з часам стала занадта раскошнай для Кагутовай радзіны. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

буя́лы, ‑ая, ‑ае.

Пра расліну з занадта буйным націннем, зелянінай. На густым буялым мурагу гуляюць сонечныя зайчыкі. Каршукоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераці́снуцца, ‑нецца; зак.

Разм.

1. Пераламацца, раздзяліцца на часткі ад ціску.

2. Вельмі моцна, занадта перавязацца (звычайна ў паясніцы).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыліза́ць, ‑ліжу, ‑ліжаш, ‑ліжа; зак., каго-што.

1. Прыгладзіць языком. Кошка прылізала шэрсць.

2. Разм. Занадта старанна прыгладзіць (валасы).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перамудрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

Разм.

1. Занадта ўскладніць, заблытаць што‑н.

2. каго. Абагнаць, перасягнуць каго‑н. у мудраванні; перахітрыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашы́рана нареч. расши́ренно; широко́; расшири́тельно;

вы зана́дта п. разуме́еце гэ́та пра́віла — вы сли́шком расши́ренно понима́ете э́то пра́вило

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)