шчы́тны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і шчыльны (у 1, 2 знач.). Столь у хаце — высокая, шчытная, з добрага жоўтага дрэва, без сукоў. Ермаловіч. Укрытая шчытнымі хмарамі, ноч проста млела ў густой цеплыні. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жа́цца, жнецца; незак.

1. Паддавацца зжынанню. — Каб.. гэткія ўсе [жанчыны] былі, дык у мяне ў брыгадзе.. само б і касілася б і сушылася б, і жалася б і малацілася б. Ермаловіч.

2. Зал. да жаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няёмкасць, ‑і, ж.

Уласцівасць няёмкага. Я яшчэ раз адчуў няёмкасць, што не меў з сабой ніякіх гасцінцаў. Ермаловіч. Мікалай зразумеў гэтае: «Эх вы» і яму зрабілася сорамна. Ён дагнаў [Насцю] і паспрабаваў згладзіць няёмкасць жартам. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непадро́бны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і непадроблены (у 2 знач.). Маці, маці! Я люблю цябе чыстай душой сваёй. Я прысягаю табе ў непадробнай сваёй шчырасці. Ермаловіч. «Дрыгва» — высокапаэтычны твор, прасякнуты непадробным духам народнасці. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бага́жнік, ‑а, м.

Прыстасаванне ў веласіпедзе, матацыкле, аўтамабілі для перавозкі невялікай паклажы. Хатулёк Галя прымацавала на багажніку веласіпеда. Ермаловіч. Шафёр дастаў з багажніка брызентавае вядро, і салдаты пабеглі ў нізіну, спадзеючыся знайсці там ваду. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пярэ́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Разм. Тое, што і папярочка. Уверсе над трубой на страсе цямнеў кавалак абгародкі — у дзве пярэчкі. Пташнікаў. [Чапялевіч] палез па дубовых пярэчках драбін на столь хаты. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбарані́ць, ‑раню, ‑роніш, ‑роніць; зак., каго-што.

Разняць, развесці (тых, хто ўступіў у бойку). Макарчык нарабіў енку, збеглася ўся вуліца, і іх разбаранілі.. Адамчык. З цяжкасцю ўдалося мужчынам разбараніць іх, утаймаваць дзве нечалавечыя злосці. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

медано́с, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Меданосная расліна. Лазоўка з’яўляецца добрым меданосам.

2. ‑у. Тое, што і медазбор (у 1 знач.). Была пара грэцкага меданосу, калі дзень цэлы качаліся пчолы па белай пене грэчкі. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапо́рцыя, ‑і, ж.

1. Суадноснасць частак паміж сабой. Плечы [жанчыны], праўда, вузкія, але ў агульнай прапорцыі яе фігуры зусім нармальныя. Ермаловіч. // Пэўная колькасная суадноснасць паміж чым‑н.

2. Спец. Роўнасць паміж дзвюма адносінамі чатырох велічынь. Арыфметычная прапорцыя.

[Лац. proportio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расча́ць, разачну, разачнеш, разачне; разачнём, разачняце; зак.

Разм. Пачаць (рабіць што‑н.). Сустракаў я землякоў, казалі, што Ева расчала рубіць вясной вялікі дом, .. каб улажыць усе тыя лішнія грошы, якія яна атрымала сёлета за лён. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)