дрэ́ва, -а, мн. -ы, дрэў і дрэ́ваў, н.

1. Шматгадовая расліна з цвёрдым ствалом і галінамі, якія ўтвараюць крону.

Лісцевыя дрэвы.

Хвойныя дрэвы.

2. толькі адз. Матэрыял з такой расліны, які ідзе на будаўніцтва, розныя вырабы; драўніна.

Разьба па дрэве.

Мэбля з чырвонага дрэва.

Радаслоўнае дрэва — радаслоўная табліца ў выглядзе дрэва, якая паказвае разгалінаванне роду, сям’і.

За дрэвамі не бачыць лесу (неадабр.) — звяртаючы ўвагу на дробязі, забываць пра галоўнае.

|| памянш. дрэ́ўца, -а, мн. -ы, -аў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заме́тка ж., в разн. знач. заме́тка;

газе́тная з. — газе́тная заме́тка;

зрабі́ць ~ку на дрэ́ве — сде́лать заме́тку на де́реве;

браць на ~ку — брать на заме́тку

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кап ’наплыў, нарасць на дрэве’ (ТСБМ), рус. кап ’тс’. Да капаць (Гараеў, Доп., 1, 16). Параўн. таксама кануць (гл.). Іншыя меркаванні гл. Фасмер, 2, 183.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мума́к ’нарост на дубовых пнях’, мума́шка ’грыб, што расце на дрэве — з яго робяць трут’ (Бяльк.). Відаць, балтызм. Параўн. літ. maũmas ’соплі’, ’вош’ (дзіцячае слова).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

напака́з, прысл.

1. Для агульнага агляду. Выставіць тавары напаказ. □ Партызаны сваіх слядоў напаказ не выстаўлялі. Чорны. На высокім, яшчэ голым дрэве, з чорнага гнязда выстаўляў напаказ доўгую дзюбу бусел. Бялевіч.

2. Для выгляду, з мэтай звярнуць увагу. Уздыхаць напаказ. □ На вадохрышча, пасля таго як усе набралі свянцонай вады, Якаў напаказ выкупаўся ў палонцы. Каліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раёўка (rajoŭka) ’густы зростак сучкоў на дрэве’ (Варл.). Да рай2, раіцца (гл.), параўн. тлумачэнне ў слоўніку: “раёўкі вешаюць у хлевя, каб статак вёўся” (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сітаві́на ‘пора’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Варл.), сітаві́нка ‘тс’ (Некр. і Байк.). Параўн. укр. ситови́на ‘трухлявасць дрэва’, рус. сито́вина ‘гніль у дрэве’. Да сітавы, сіта (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́кат ’тоўсты сук у вілаватым дрэве’ (Сл. паўн.-зах., Мат. Гом.), ’грэбень у пеўня’ (Мат. Гом.). Гл. кокаць. Відавочна, тут аб’ядналіся формы рознага паходжання. Кокат ’грэбень у пеўня’ да прасл. kokotъ ’певень’ (параўн. рус. кокот ’певень’ і серб.-харв. ко̏кот ’тс’). Кокат ’тоўсты сук у вілаватым дрэве’ да прасл. kogъtь (рус. кокот ’кіпцюр’, ’вілы’, ’разгалінаваны сук’) (параўн. Трубачоў, Эт. сл., 10, 117–118). Беларускі матэрыял прадстаўлены ў Парукаў, Бел. М, 6, 26.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́трыца, ст.-бел. патрица ’кляймо на дрэве’ (1586 г.) запазычана са ст.-польск. patryca ’тс’, якое з ням. Patrize ’патрыца, рэльефная, выпуклая форма для друкавання’ (Булыка, Лекс. запазыч., 93).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́зы ’лесвіца, прыстасаванне для лазання (пад’ёму) на дрэва, каб глядзець пчол’ (Сцяшк., Інстр. I, Мат. Гом.), магчыма, рус. лазы ’прыстасаванне на дрэве для падпільноўвання мядзведзя’ — pluralia tantum ад лаз (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)