дасячы́ і дасе́кчы, -сяку́, -сячэ́ш, -сячэ́; -сячо́м, -сечаце́, -сяку́ць; -се́к, -кла; -сячы́; -се́чаны; зак.
1. Скончыць сячы, рассякаць што-н.
Д. дровы.
2. Секучы, дайсці да якой-н. мяжы.
Д. да сярэдзіны.
|| незак. дасяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. дасяка́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
перапілава́ць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак., што.
1. Распытваць папалам, надвае. Перапілаваць дошку.
2. Папілаваць усё, многае. Перапілаваць усе дровы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
клапату́н, ‑а, м.
Разм. Клапатлівы чалавек. Бацька, сівы і яшчэ жвавы клапатун, цюкае непадалёку сякерай — шчапае на калодцы дровы. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трая́к, ‑а, м.
Разм. Тры рублі. [Аркадзь:] — На ўсякі выпадак даў траяк вартаўніку, ён на двары сячэ дровы, каб наглядаў. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распалі́цца, -палю́ся, -па́лішся, -па́ліцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Моцна нагрэцца ад агню, жару.
Жалеза распалілася дачырвана.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачаць гарэць.
Дровы распаліліся.
3. перан. Моцна ўзрушыцца, расхвалявацца; разгневацца.
|| незак. распа́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
◎ Пыла́ць ’гарэць полымем’: дровы пылаюць у печы (Некр.). Русізм? Гл. палаць ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дакало́ць, ‑калю, ‑колеш, ‑коле; зак., каго-што.
1. Скончыць калоць што‑н. Дакалоць дровы.
2. Разм. Прыкалоць, закалоць канчаткова. Дакалоць свінню.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абле́таваць, ‑туе; зак.
1. Астацца з зімы на лета. Сена ў стозе аблетавала.
2. Праляжаўшы лета, высахнуць (пра дровы і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
унасі́ць, унашу, уносіш, уносіць; зак., каго-што.
Унесці ўнутр чаго‑н. усё, многае ў некалькі прыёмаў. Унасіць усе дровы ў павець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
з’е́здзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак.
1. Паехаць куды-н. і, пабыўшы, вярнуцца назад.
З. у горад.
З. па дровы.
2. што. Зрабіць непрыгодным ад частай язды або стаптаць, папсаваць частай яздой.
Калёсы зусім з’ездзілі.
З. пожню.
|| незак. з’е́зджваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)