вы́сіцца, ‑сіцца; незак.

Уздымацца над навакольнымі прадметамі. У цэнтры паляны высіўся двухпавярховы драўляны дом з невялікім садам, агародам і гаспадарчымі прыбудовамі. В. Вольскі. Шпіталь быў недалёка, у невялічкім парку, дзе ціха высіліся стагоднія ліпы і вязы. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ко́нязьдраўляны слуп’ (Яшк.). Да конавязь ’слуп, да якога прывязваюць коней’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плёскаўка, плёцкаўка ’вялікі драўляны молат для разбівання камякоў на полі’ (Касп.). Да плёскаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капарэ́цдраўляны блок, які выкарыстоўваецца дляпадымання вулляў на дрэва’ (Сержп. Бортн.). Да ка́пар 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пражо́кдраўляны -пруток’ (Сл. ПЗБ). Да пражыць, параўн.: паторкаем на яго грыбоў і — ў печ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лысы́чкадраўляны кранштэйн, які замацоўвае вось ганчарнага круга да лаўкі’ (Вяр.Крыв.). Да лісіца1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карбо́ўкадраўляны зубчасты валік або кольца для ціснення штрыхоў на сырым посудзе’ (Крыв., Вяр.), да карбаваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лажэ́чнік, ‑а, м.

Абл. Планка з выразамі, у якія ўстаўляюцца лыжкі, нажы, відэльцы. Варанецкі стаяў і аглядаў небагаты [хатні] скарб.. За сталом дзве лавы — адна ад покуця ў адзін бок, другая — у другі. Зэдлік ля печы, на сцяне ў парозе драўляны лажэчнік. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

качу́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Драўлянае кола, якое качаюць дзеці дзеля забавы. Пасярэдзіне зялёнай вулкі Мы ганялі некалі качулкі. Панчанка.

2. Драўляны прадмет цыліндрычнай формы, з дапамогай якога ставяць у печ і выцягваюць з яе вялікія чыгуны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагля́двацца, ‑аецца; незак.

1. Тое, што і праглядацца (у 1 знач.). Праз густы, засаджаны старымі ясенямі і кустамі сквер праглядваліся два дамы — каменны і драўляны. Місько. Новае сховішча.. [Весялову] не спадабалася. Яно праглядвалася наскрозь, а значыць, і прастрэльвалася. Шашкоў.

2. Зал. да праглядваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)