сла́ўны, -ая, -ае.

1. Які набыў славу або варты яе; славуты.

Вера Харужая — слаўная дачка беларускага народа.

2. Харошы, прыемны, добры, які выклікае прыхільнасць, дае радасць.

Слаўнае дзіця.

С. дзянёк.

Слаўную пабудавалі хату.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

добре́йший

1. ве́льмі до́бры, найдабрэ́йшы;

2. (формула вежливого обращения) найдабрэ́йшы, найласкаве́йшы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

потруди́ться сов. папрацава́ць;

потруди́тесь! патурбу́йцеся!; (будьте добры) бу́дзьце ласка́вы, зрабі́це ла́ску.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ве́льмі, прысл.

Надта, надзвычайна; дужа. Адразу было відаць, што гэта вельмі добры і вельмі дужы чалавек. Чарнышэвіч. Міколку стала вельмі горача, падкошваліся ногі. Лынькоў.

•••

Не вельмі (што) — не зусім добры, так сабе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здавальня́ючы, -ая, -ае.

1. Даволі добры, які задавальняе пэўныя запатрабаванні.

З. адказ.

Работа выканана здавальняюча (прысл.).

2. у знач. наз. здавальня́юча, нескл., н. Адзнака, якая абазначае самую нізкую станоўчую ацэнку ведаў.

Здаць экзамен на здавальняюча.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ста́тны ‘прапарцыянальна складзены’ (ТСБМ), ‘высокі; збытны’ (Нас.), ‘добры’ (Жд. 3, Гіл.), ‘высокі, стройны, удалы, добры’: статный будзя етый лён (Бяльк.). Укр. дыял. ста́тний ‘стройны; багаты, заможны’, рус. ста́тный ‘стройны, пастаўны’. Да стаць2 (гл.); да семантыкі параўн. спра́ўны ‘удалы, прыгожы’ (ТСБМ), прысто́йныдобры, падыходзячы’ (там жа), прычы́нно ‘зручна’ (ТС) і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

няке́пскі, ‑ая, ‑ае.

Даволі добры, нядрэнны. Добры хутар! Месца вясёлае, усе выгоды пад рукою. Тут табе і зямля, і паша, і дровы. І зямля някепская... Колас. Дзяўчынка ведала, што бацька яе някепскі камбайнер. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

превосхо́дный

1. (очень хороший) ве́льмі до́бры; (чудесный) цудо́ўны; (отличный) выда́тны; (необыкновенный) надзвыча́йны;

превосхо́дный челове́к ве́льмі до́бры (цудо́ўны) чалаве́к;

2. (превосходящий) перавыша́ючы;

превосхо́дная сте́пень грам. найвышэ́йшая ступе́нь;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

великоле́пный

1. (пышный) пы́шны; (роскошный) раско́шны;

2. (отличный) ве́льмі до́бры, цудо́ўны, надзвыча́йны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жи́рный тлу́сты; (о шрифте — ещё) то́ўсты; (тучный) сы́ты;

жи́рный кусо́к до́бры кава́лак.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)