Іерэ́й ’назва свяшчэнніка ў праваслаўнай царкве’. Ст.-рус. иереи < ст.-слав. иѥреи < грэч. ἱερεύς. Фасмер, 2, 118; Шанскі, 2, I, 16. Гл. архірэй.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ба́хус ’п’яніца; высокі, мажны мужчына’ (Нас.); Бахус ’Вакх’. Укр. бахусува́тий ’той, што мае сляды п’янства’. Запазычанне з польск. Bachus ’Вакх’ (< лац. Bacchus < грэч. Βάκχος).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гібры́д ’гібрыд’ (БРС). Запазычанне (відаць, праз рус. гибри́д) з ням. мовы (Hybride; першакрыніцай з’яўляецца лац. hybrida ’падвойнага паходжання’ < грэч.). Параўн. Шанскі, 1, Г, 67.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дызентэ́рыя ’дызентэрыя’ (БРС). Рус. дизентери́я, укр. дизентері́я. Запазычанне з ням. Dysenterie (а гэта з вучонай латыні < грэч.). Падрабязна Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 118.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кедр ’хвойнае дрэва’ (ТСБМ). Укр. кедр, рус. кедр, ст.-рус. кедръ, ст.-слав. кедръ. Стараславянскае запазычанне са ст.-грэч. κέδρος ’тс’ (Фасмер, 2, 221).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Курале́сіць ’гаварыць недарэчнае, балбатаць’ (Сл. паўн.-зах.). Ст.-рус. курелейсон < ст.-грэч. κύριε ἐλέησον ’божа памілуй’. Гэта сакральная формула вымаўлялася няясна. Адсюль значэнне ’балбатаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мікроб ’дробны арганізм, бактэрыя’ (ТСБМ). З франц. microbe (1877 г.), якое са ст.-грэч. μικρός ’малы’ і βίος ’жыццё’ праз польск. і рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
І́біс ’птушка атрада галянастых’ (ТСБМ). Запазычана праз пасрэдніцтва рус. и́бис з лац. ibis < грэч. ἴβις < ст.-егіп. Фасмер, 2, 113; Шанскі, 2, I, 3.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мніх ’манах’ (ТСБМ), рус. мних, ст.-рус. мнихъ, мьнихъ, ст.-слав. мънихъ ’тс’. Укр. харк. мни́ха ’вялы, непаваротлівы чалавек’, польск., в.-луж., чэш. mnich, н.-луж. mich, славац. mních, славен. mnìh, mɘníh ’манах’, серб.-харв. mnih, якія са ст.-в.-ням. munih < нар.-лац. monicus < с.-грэч. μοναχός < ст.-грэч. μοναχῇ, μοναχοῡ ’у адным толькі месцы’ (Фасмер, 2, 633; Брукнер, 341; Махэк₂, 370; Бязлай, 2, 177; ЕСУМ, 3, 490).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Мурава́ты, мурова́ты ’цёмна-шэры’ (ТС), му́ры ’светла-карычневай масці’ (мазыр., З нар. сл.), ’цёмна-сівы’ (лельч., Нар. лекс.), ’смуглы, светла-карычневы’ (ТС), рус. мурый ’цёмна-карычневы’, укр. му́рий ’цёмна-шэры з плямамі (аб масці)’, ’смуглы’, чэш. mourovatý ’пачарнелы, цемнаваты’, moura ’шэрая (бурая) карова’. Да прасл. murъ, і.-е. адпаведнікамі якога з’яўляюцца: ст.-грэч. ἀμαυρός ’цёмны’, аркадск. μαῦρος, с.-грэч. μαῦρος ’цёмны, чорны’ (Цупіца, BB, 25, 101; Фасмер, 3, 15; Махэк₂, 377).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)