Вяшчу́н (БРС, Грыг., КТС). Укр. віщун, рус. вещун ’тс’. Крыніца бел. і ўкр. слоў — рус. мова, дзе вещун < вещать. Адносна такога тыпу словаўтварэння гл. Слаўскі, SP, 134.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ке́ньгі ’цёплыя галошы’ (Нас., Грыг.). Укр. кенді ’тс’. Запазычанне з рус. кенги, якое прыбалт.-фінскага паходжання: карэл. kengä ’чаравік’, фін. kenkä (Фасмер, 2, 223; ЕСУМ, 2, 423).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пашыбну́ць у выразе ліха яго пашыбі! ’ударыць’ (пух., Сл. ПЗБ; Грыг.). Да па‑ (< прасл. po‑) і шыбиць ’біць, удараць, кідаць’ (гл.) > прасл. šibati (Фасмер, 4, 435; Махэк₂, 607).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ва́нгыля ’евангелле’ (Грыг.), вангаля ’тс’ (Мядзв.), ваянгелле ’тс’ (Шпіл.). Да евангелле (гл.). У апошнім выпадку з метатэзай у пачатку слова пад уплывам другаснага збліжэння з ангел. Гл. ваянгел.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мя́ліца, мя́льліца, мя́льніца ’церніца’, ’цёрла, макацёр’ (БРС, Нас., Дэмб., Гарэц., Бір. Дзярж., Федар. 1, Грыг., Яруш., Касп., Сл. Брэс., Бяльк., Сцяц., Сл. ПЗБ, Сцяшк.; КЭС, лаг.), ’чалавек, які вяла працуе, цяжкі на пад’ём у рабоце’, ’дурнаваты, тупы’, ’непаваротлівы’, ’які паволі едзе’ (Нас., Сцяшк., Сцяц., Шат.; Мат. Маг.), ’рот, пашча’ (слонім., Арх. Бяльк.; Грыг., Касп.). Рус. мя́лица, укр. мʼя́лиця, мня́лиця, польск. międlica, чэш. mědlice ’тс’, славац. mädliť ’мяць, размінаць’, макед., балг. мелица ’мялка’. Прасл. mędlica < męti > мяць ’расціраць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Про́вар ’вінакурня, бровар’ (Нас., Др.-Падб.; брасл., Рам., 8; Грыг., Мік., Янк. 2, Сл. ПЗБ), про́раў (Сл. ПЗБ). З бровар (гл.) пад уплывам правары́ць. Сюды ж права́рня ’вінакурня’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мекята́ць ’крычаць па-казінаму’ (Грыг.), мекета́ць ’бляяць (пра авечку)’ (ТС). Ад абстрактнага прасл. mekotъ/meketь, якое з mekati > мекаць 1 (параўн. чэш. mek(o)tati, серб.-харв. мекѐтати ’бляяць’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Архалу́к ’лёгкі кафтан’ (Грыг.). З рускай, дзе ў пач. XIX ст. з цюркскай; па фанетычных матывах, паводле Дзмітрыева, Строй, 522, — з азербайджанскай. Шанскі, 1, А, 152; Фасмер, 1, 90.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
І́ндрык ’франт’ (Грыг.). Экспрэсіўнае слова, узнікшае, відаць, у выніку кантамінацыйных пераўтварэнняў. Магчыма, кантамінацыя індык (гл.) і *фендрык; параўн. рус. фендрик ’малады чалавек з прэтэнзіямі’ (польск. fendrych < ням. Fähnrich ’прапаршчык’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ніпро́шта (нипрбшто) ’як быццам; быццам бы не’ (Нас., Грыг.), параўн.: Нипрошто ён тутъ бывъ і тлумачэнне Насовіча: «Как бы его не было здесь». З ні (адмоўе) і прошта ’быццам’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)