архіпела́г, -а, мн. -і, -аў, м.

Група марскіх астравоў, размешчаных на блізкай адлегласці адзін ад аднаго.

|| прым. архіпела́гавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гру́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

Памянш. да група (у 1, 3 знач.); невялікая група. Групка дзяцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брыга́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, брыга́д, ж.

1. Вайсковае злучэнне з некалькіх батальёнаў або палкоў, а ў флоце — з некалькіх аднатыпных суднаў.

Танкавая б.

2. Вытворчая група, а таксама наогул група, аб’яднаная якім-н. агульным заданнем, дзейнасцю.

Б. слесараў.

Палявая б.

Канцэртная б.

|| прым. брыга́дны, -ая, -ае.

Б. падрад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рок-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да рок-музыкі, напр.: рок-ансамбль, рок-група, рок-спявачка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зваро́так, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.

У граматыцы: слова ці група слоў, якімі называюць таго, да каго звяртаюцца.

Выдзеліць коскамі з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ша́йка, -і, ДМ -йцы, мн. -і, ша́ек, ж. (разм.).

Група людзей, аб’яднаных якой-н. злачыннай дзейнасцю.

Ш. бандытаў.

Ш. жулікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гру́па, ‑ы, ж.

1. Некалькі чалавек, прадметаў і пад., якія знаходзяцца блізка адзін ад аднаго. Група дамоў. □ На ўзлеснай вуліцы, якая была дагэтуль бязлюднай, раптам з’явілася група дзяўчат і хлопцаў. Шахавец. // Графічны малюнак, скульптура або фатаграфічны здымак некалькіх асоб. Скульптурная група.

2. Сукупнасць прадметаў, з’яў, рэчываў, аб’яднаных паміж сабой якой‑н. агульнай прыметай, уласцівасцю і пад. Група крыві. □ У значнай колькасці вугор водзіцца ў возеры Нарач і некаторых азёрах Нарачанскай групы. Матрунёнак.

3. Аб’яднанне некалькіх асоб, арганізацыя, падраздзяленняў і пад., звязаных агульнымі мэтамі, ідэямі, сумеснай дзейнасцю. Камсамольская група. Ударная група войск. Група армій. □ А калі ў партызанскай групе сур’ёзна загаварылі аб узрывах чыгункі, .. [Ірына] проста сказала: — Гэта зраблю я... Лынькоў. // Аб’яднанне некалькіх асоб для сумесных заняткаў. Група падоўжанага дня. □ Жэня Жук — адзіная ў групе дзяўчына — з крэйдаю ў руках нешта тлумачыла.. ля дошкі. Карпаў.

[Ням. Gruppe.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эты́л, -у, м.

Група з атамаў вугляроду і вадароду, якая ўваходзіць у састаў многіх арганічных злучэнняў.

|| прым. эты́лавы, -ая, -ае.

Э. спірт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ку́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. гл. куча.

2. Невялікая група людзей, аб’яднаных агульнымі інтарэсамі.

К. сяброў трымалася асобна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ке́льты, -аў, адз. кельт, -а, М -льце, м.

Група старажытных плямёнаў індаеўрапейскай моўнай сям’і, якія насялялі тэрыторыю Заходняй Еўропы.

|| прым. ке́льцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)