бла́жыць, безас. незак.

Разм. Пра стан млоснасці, моташнасці. Ад гары і чад у яго [Выжлятніка] пачынала блажыць; мітусілася ўваччу. Пташнікаў. Было горка, пагана ў роце: ад «Паміру» ледзь не блажыла. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цёрла, ‑а, н.

Гліняная пасудзіна, у якой труць мак, таўкуць бульбу і пад. Пэўна! — гары сабе на скаварадзе, цыбуля, астывай у цёрле, недатоўчаная бульба, бо нам цяпер не да гэтага! Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

косого́р м. спад, род. спа́ду м., спа́дзіна, -ны ж., адхо́н, -ну м., схіл гары́; (холм) узго́рак, -рка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каці́цца¹, качу́ся, ко́цішся, ко́ціцца; незак.

1. Рухацца, верцячыся ў адным напрамку, а таксама ехаць, пасоўвацца (пра сродкі перамяшчэння на колах).

З гары коціцца камень.

Калёсы каціліся па дарожцы.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Струменіцца, цячы (пра ваду, пот і пад.).

Коцяцца хвалі.

Пот градам каціўся па твары.

3. заг. каці́ся (каці́цеся). Ідзі (ідзіце) адсюль (разм.).

Каціцеся, пакуль цярпенне не лопнула!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зубаска́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак.

Разм. неадабр. Смяяцца, жартаваць або насміхацца з каго‑, чаго‑н. — Ты да нас, а мы — да вас! Магамет да гары, а гара — к Магамету, — зубаскаліў Казік. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыцішэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які прыцішэў; прыціхлы. З гары спускаліся і ехалі па прыцішэлых местачковых вуліцах ужо ў цемры. Мележ. Бацькі, як вучні ў прыцішэлым класе, Што ў перапынку штосьці натварылі. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шкляр, ‑а, м.

1. Рабочы, які ўстаўляе шкло. — Маўчы, майстра! — перапыніла маці [Кастуся]. — Шкляр гэтакі! Тымі кавалачкамі, што валяюцца на гары, хіба толькі ў хляве акенца затуліш. Рылько.

2. Разм. Работнік шкляной прамысловасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пука́тасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць пукатага. Пукатасць паверхні.

2. Пукатае месца. Нарэшце [Іван Кузьміч] адчуў,.. што пукатасць гары, здаецца, скончылася і далей унізе — абрыў. М. Ткачоў. На зямліста-шэрых шчоках многа выемак і пукатасцей. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сасла́бнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Абл. Саслабець. Прынёсшы з гары журавін, маці і дасць і пакаштаваць. Па адной будзе класці сама ёй у рот, бо яна, Таня, не можа падняць рукі — саслабла. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

танкаство́лы, ‑ая, ‑ае.

З тонкім ствалом. Сёлета я пасадзіла Танкастволы клён, Во вышэйшым за ўсе дрэвы Вырастае ён. Танк. Вясна-красуня ў бубен б’е. Зара, ярчэй гары! Сасонкі танкастволыя абуджаны ў бары. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)