не́вад, -а, М -дзе, мн. -ы́ і (зліч. 2, 3, 4) не́вады, -о́ў, м. Вялікая рыбалоўная сетка.

Закінуць н.

|| прым. не́вадны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

глушэ́ц, -шца́, мн. -шцы́, -шцо́ў, м.

1. Вялікая лясная птушка сямейства цецерукоў.

2. Глухі чалавек (разм.).

|| прым. глушцо́вы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пу́ня, -і, мн. -і, пунь, ж.

Вялікая халодная будыніна для захоўвання сена; адрына.

|| памянш. пу́нька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мядзве́дзіца ж. медве́дица;

Вялі́кая Мядзве́дзіцаастр. Больша́я Медве́дица;

Мала́я Мядзве́дзіцаастр. Ма́лая Медве́дица

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гро́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Вялікая колькасць пладоў, ягад або кветак на адной галінцы.

Г. рабіны.

|| прым. гро́нкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

быстрыня́, -і́, мн. быстры́ні, -ры́нь, ж.

1. Імклівая плынь з вірамі ў рацэ.

Папасці на быстрыню.

2. Вялікая хуткасць.

Чуткі распаўсюджваліся з выключнай быстрынёй.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адча́й, -ча́ю, м.

1. Стан крайняй безнадзейнасці, роспач.

Плакаць у адчаі.

2. Рашучасць, адвага, вялікая рызыка, безразважная храбрасць.

Усе дзівіліся адчаю і смеласці воінаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

астрано́мія, -і, ж.

Навука аб нябесных целах, іх сістэмах, паходжанні, будове, законах руху, хімічным саставе.

|| прым. астранамі́чны, -ая, -ае.

Астранамічная лічба (перан.: надзвычай вялікая).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бі́цэпс, -а, мн. -ы, -аў, м.

Вялікая двухгаловая мышца, якая згінае руку ў локцевым суставе або галёнку ў каленным суставе.

Б. пляча.

Б. бядра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стог, -а, мн. стагі́, стаго́ў, м.

Вялікая капа сена, саломы, высокая і акруглая.

|| памянш. стажо́к, -жка́, мн. -жкі́, -жко́ў, м.

|| прым. стагавы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)