Ску́раць ‘здабыць, атрымаць з хітрасцю’ (ТС), ску́ратэ ‘быць пабітым’ (брэсц., Нар. лекс.). З польск. skórać, skurać, wskórać ‘дабіцца, атрымаць, выстарацца’, у тым ліку ‘атрымаць (пакаранне)’, якое Брукнер (634) выводзіць ад korykorzyści (гл. карысць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́руля ’салата’ (паўд.-усх., КЭС). Відавочна, з’яўляецца працягам ст.-бел. марулья (морулия) ’шаўкоўніца, Morus L.’ у варазе: шпинах и лобода и марулью, якое Булыка (БЛ, 9, 30) выводзіць са ст.-польск. morula < лац. morum ’шаўкоўніца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лю́тневы ’лютаўскі’ (Гарэц.). Паводле гэтага ўтварэння прыметніка можна дапусціць зыходную форму назвы месяца лютага ⁺люцень. Такую форму lucień рэканструюе Слаўскі (4, 362) паводле прыметніка lutniowy і разам з укр. лютень (лютневий) выводзіць праформу lʼut‑ьn‑jь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мусяля́к (груб.) ’нязграбны чалавек’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). Рус. пск., цвяр. мусли́к, мусля́к ’неахайны чалавек’, уладз., казан. муслюм ’нязграбны, дурнаваты мужчына, сапляк’. Апошняе, аднак, Корм (AfslPh, 9, 657) выводзіць з араб.-тур. muslim ’мусульманін’. Да мусоліцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Атэлье́. З рус. ателье́, запазычанага ў канцы XIX ст. з франц. atelier ’майстэрня’, Шанскі (1, 170. Курс суч., 167) выводзіць беларускае праз рускую з французскай; Крукоўскі (Уплыў 78) указвае на рускае пасрэдніцтва. Трэба ўлічыць яшчэ польск. atelier.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паўчы́хуравацца ’прагаладацца’ (Ян.). Няясна. Магчыма, да чухацца ’свярбець’, укр. чіхрати ’церціся’, ’драпаць’, чухраться ’драцца, драпацца’, якія Слаўскі (1, 124) выводзіць з czesać ’часаць’. Слова магло першапачаткова абазначаць ’стан, калі нешта дзярэ, паліць, як кіслата ў пустым страўніку’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гімнасцёрка ’гімнасцёрка’ (БРС). Запазычанне з рус. гимнастерка ’тс’, якое ўзнікла ў 1907–1908 гг. (гл. Шанскі, 1, Г, 75; Фасмер, 1, 407, выводзіць рус. слова з гимнастер ’гімнаст’, але, паводле Шанскага, там жа, такая лексема не існавала наогул).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ско́чыць — аднакратны дзеяслоў да скакаць (гл.). Варбат (Этимология–2003–2005, 24–25) прасл. *skočiti выводзіць ад **ščekti (> *ščekati, гл. шчыкаць) з ітэратыўнай ‑i‑ асновай пры каранёвым вакалізме ў ступені *o, пацверджаннем чаго з’яўляецца шчыката́ць ‘бегчы, дробна перабіраючы нагамі’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Геаме́трыя ’геаметрыя’ (БРС). Рус. геоме́трия, укр. геоме́трія. Фасмер (1, 402) лічыць непасрэднай крыніцай польск. або лац. geometria. Шанскі (1, Г, 55) выводзіць гэта слова непасрэдна з грэч. мовы. Ст.-бел. геометрия, паводле Булыкі (Запазыч., 81), з польск. geometria (< лац. < грэч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Марыяне́тка ’тэатральная лялька, якой кіруе акцёр пры дапамозе спецыяльнага прыстасавання’ (ТСБМ). Праз польск. ці рус. мову з франц. marionette ’тс’, экспрэсіўнага вытворнага ад Marion, якое да імені Marie (Фасмер, 2, 573). Даль (2, 782) выводзіць лексему ад імя італьянца Marioni.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)