невосприи́мчивый

1. (плохо воспринимающий, усваивающий) неўспрыі́млівы;

невосприи́мчивый учени́к неўспрыі́млівы ву́чань;

2. мед., биол. неўспрыма́льны;

невосприи́мчивый органи́зм неўспрыма́льны аргані́зм.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нулёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы; Р мн. ‑лёвак; ж.

Разм.

1. Машынка для стрыжкі нагала.

2. Падрыхтоўчы клас пры пачатковай школе да 1926 года.

3. м. і ж. Вучань (вучаніца) такога класа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пяцёрачнік, ‑а, м.

Разм. Вучань, які звычайна атрымлівае пяцёркі; выдатнік. [Андрэйка:] — Вядома, я не такі, як ты, не пяцёрачнік. Сераднячок. Гамолка. Ну вось Валодзька і паказаўся. І, здаецца, нічога сабе: пяцёрачнікам прыехаў. Кірэйчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

студы́ец, ‑дыйца, м.

Вучань студыі (у 2 знач.). Шматлікія дыспуты, гарачыя спрэчкі, прагляды і абмеркаванні розных спектакляў, выставак і карцінных галерэй і музеяў — усё гэта павышала культурны і прафесіянальны ўзровень студыйцаў. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раме́снік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Чалавек, які займаецца, валодае прафесійным рамяством.

Дробны р.

2. перан. Той, хто працуе без творчай думкі, па шаблоне.

3. Вучань рамеснага вучылішча (разм.).

|| ж. раме́сніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. раме́сніцкі, -ая, -ае і раме́сны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Р. промысел.

Рамесная праца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Жакі́ ’дзеці, што хадзілі на каталіцкі вялікдзень з вітаннямі і рацэямі па хатах’ (валож., Жыв. сл., 41), ’валачобнікі’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. смал. жаквучань, студэнт’, укр. жак ’шкаляр, бурсак’ (Грынч.). Ст.-бел. жакъ ’каталіцкі царкоўны служыцель, шкаляр’ (1423–1438 гг., Булыка, Запазыч., 112–113). З польск. żakвучань, царкоўны служыцель’ (з XV ст., Рэчак) < чэш. žak < раманск. (магчыма, паўн.-італ. zago), с.-лац. zaco < лац. diacus < грэч. διάκονος (> дыякон, дзяк, гл.). Брукнер, 661; Фасмер, 2, 34; Голуб-Копечны, 441; Махэк₂, 721; Скок, 3, 670; Безлай, 1, 101.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

другаго́днік, ‑а, м.

Вучань або студэнт, які застаўся на другі год у тым самым класе, на тым самым курсе. — Мы ў школе.. вырашылі прыняць на сябе павышаныя абавязацельствы: ніводнага другагодніка, ніводнай дрэннай адзнакі. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Студэ́нт ‘навучэнец вышэйшай навучальнай установы’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр.; ашм., Стан.), ‘вучань, навучэнец’ (Нас.). Ужо ст.-бел. студэнтъ (1597 г.) з ст.-польск. student (Булыка, Лекс. запазыч., 159), якое з лац. studēns, ‑ntis ‘той, які стараецца’; гл. Фасмер, 3, 787.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

неакура́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не захоўвае парадку, дакладнасці. Неакуратны плацельшчык. □ Неакуратны ж і неадначасны збор перашкаджае нармальнаму ходу заняткаў. Колас.

2. Нядбайна зроблены, недакладна выкананы. Неакуратны надпіс.

3. Неахайны ў адносінах да сваіх рэчаў. Неакуратны вучань.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стара́нны

1. стара́тельный, усе́рдный; приле́жный;

с. рабо́тнік — стара́тельный (усе́рдный) рабо́тник;

с. ву́чань — стара́тельный (приле́жный) учени́к;

2. тща́тельный;

~нная падрыхто́ўка — тща́тельная подгото́вка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)