жыга́ла, ‑а, н.
Разм. Металічны востры прут, якім прапякаюць дзіркі ў дрэве, косці. Яначку нібы жыгалам прапякло наскрозь. Ад сярэдзіны пачало цяпло па жылах расцякацца. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прапаро́цца, ‑паруся, ‑порашся, ‑порацца; зак.
Разм. Пракалоцца аб што‑н. вострае. Шына прапаролася. □ Не абышлося без няшчасця: у чоўне Тайдо прапароўся спод аб востры камень. Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Астрые́ ’вастрыё’ (Сцяшк.), астры́ць ’вастрыць’ (Яруш.), астрыня́ ’вастрыня’ (Бяльк.). Гл. востры.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зубе́ц, ‑бца, м.
1. Востры выступ на інструменце, прыладзе працы, частцы машыны і інш.; зуб (у 2 знач.). Зубцы бараны. □ Вастрыў .. [Мікола] пілу, Зубцы правяраючы строга. Броўка.
2. звычайна мн. (зубцы́, ‑оў). Надбудова на сцяне збудавання ў выглядзе слупкоў, размешчаных на аднолькавая адлегласці. Зубцы крамлёўскай сцяны. // Востры выступ на паверхні, абрысах чаго‑н. Зубцы кардыяграмы. □ Месяц ужо высока плыў над цёмнымі зубцамі зарэчнага бору. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
востра... (а таксама вастра...).
Першая састаўная частка складаных слоў, якая на значэнню адпавядае: а) слову «востры», напрыклад: востраканцовы, востравугольны; б) словам «вельмі», «надта», «надзвычай», напрыклад: вострадэфіцытны, востразаразны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асі́лак, ‑лка, м.
Герой беларускіх казак, легенд, воін незвычайнай сілы, мужнасці і розуму; волат. Выхапіў асілак Дубавік свой востры меч і адсек цмоку ўсе тры галавы. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
про́тар, ‑а, м.
Абл. Востры металічны пруток або іголка са зламаным вушкам для праколвання, прапальвання чаго‑н.; швайка. [Сцяпан] пачаў прачышчаць цыбук прывязаным да капшука драцяным протарам. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сашні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (спец.).
1. Частка сахі, плуга і некаторых іншых сельскагаспадарчых прылад — востры жалезны нарог, які падразае пласт зямлі знізу, праводзіць у глебе баразёнкі.
2. Шырокая стальная пласціна, прымацаваная да лафета, якая, упіраючыся ў зямлю, перашкаджае адкату гарматы пасля выстралу.
|| прым. сашніко́вы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
обоюдоо́стрый
1. во́стры з або́двух бако́ў, двухбаковаво́стры;
обоюдоо́строе ору́жие во́страя з або́двух бако́ў (двухбаковаво́страя) збро́я;
2. перен. двухбакованебяспе́чны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ку́цы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і куртаты. Нос [у зімародка] доўгі, прамы і востры, а хвост кароткі, як кажуць, куцы. В. Вольскі. Быў сабака, як на смех, Куцы і аблезлы. Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)