Варэ́нік ’варэнік’ (Янк. Мат., БРС, Яруш., Шат., Сцяшк. МГ), таксама вярэ́нек, варэ́ннік (Гарэц., Юрч.). Рус. варе́ник, укр. варе́ник. Утварэнне ад *varenъ ’вараны’ суфіксам *‑ikъ. Усё да вары́ць (гл.). Форма вярэ́нік, відаць, гіперкарэктная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кацяло́к, -лка́ м., в разн. знач. котело́к;

салда́цкі к. — солда́тский котело́к;

фе́травы к. — фе́тровый котело́к;

к. ва́рыць — (у каго) котело́к ва́рит (у кого)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нае́сціся, ‑емся, ‑ясіся, ‑есца; ‑ядзімся, ‑ясцеся, ‑ядуцца; пр. наеўся, ‑елася; заг. наешся; зак.

Пад’есці, перастаць быць галодным. Трэзар наеўся, лёг на лаве каля мяне і спакойна заснуў. Бядуля. Узяліся меншыя браты абед варыць: зарэзалі вала, разабралі і зварылі. Самі наеліся і брата накармілі. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рыхтава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак.

1. каго-што. Рабіць годным, гатовым (для выкарыстання, ужывання, для ажыццяўлення чаго-н., для работы).

Р. глебу пад пасевы.

Р. хворага да аперацыі.

Р. кадры.

2. што. Працаваць над выкананнем чаго-н., распрацаваць што-н.

Р. матэрыялы для даклада.

Р. дыпломную работу.

3. што. Збірацца, намервацца зрабіць што-н., задумваць што-н.

Р. удар па праціўніку.

4. што. Варыць ежу, гатаваць.

Р. вячэру.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

По́вар ’кухар’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), по́варка ’кухарка’ (Нас.), ст.-бел. поварь ’кухар’ (Сл. Скар.). Укр. по́вар, рус. повар ’тс’, ’той, хто падае пачастунак удзельнікам вясельнага паязду’, пова́рнік ’кухар’, польск. powar ’тс’. Ад по- і варыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тара́нчыць ’траціць’ (Ян.), ’балбатаць’ (мсцісл., Нар. ск.), тарэ́нчыць ’несці што-небудзь аб’ёмнае і цяжкае перад сабой’ (лаг., Гіл.). Да тара́чыць (гл.) з экстэнсіўнай назалізацыяй; значэнне ’балбатаць’ ад тарачы́ць (гл.), магчыма, пад уплывам фразеалагізма тараны варыць ’гаварыць без толку’ (гом., Полымя, 1978, 5, 255).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падвары́ць, ‑вару, ‑варыш, ‑варыць; зак.

1. што. Разм. Паварыць яшчэ нямнога, дадаткова. Падварыць суп.

2. чаго. Разм. Зварыць у дадатак да таго, што было ўжо зварана. Падварыць бульбы.

3. што. Зваркай прымацаваць; прыварыць. Падварыць планку. □ Яго [каваля] ўсе ведаюць, у кожнага да яго патрэба ёсць — то сказаць нешта, то серп назубіць, то сякеру падварыць. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перавары́ць, ‑вару, ‑варыш, ‑варыць; зак., што.

1. Зварыць нанава, яшчэ раз. Пераварыць варэнне.

2. Сапсаваць, пазбавіць патрэбных якасцей у выніку празмернага варэння гатавання. Пераварыць мяса.

3. Перапрацаваць, засвоіць у працэсе стрававання. [Голуб:] — Кажуць, салдацкае нутро пераварыць шрубу, гайку і ружэйнае масла. Васілевіч. // перан. Разм. Успрыняць, засвоіць, перапрацаваць. Унтэру столькі незразумелых слоў не пераварыць да самай смерці. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Па́чка, пачо́к (м. р.) ’пачак’, ’пасылка’ (ТСБМ, Сцяшк.) ’група’ (ТС). Да па́чак (гл.).

Пачка́ ’нырка’ (браг., Мат. Гом.). Да почка. Параўн. рус. почка ’нырка’, якое з печь ’пячы’, як каш. povarka < прасл. varitiварыць’. Націск на ‑ka, відаць, пад уплывам укр. мовы (параўн. по́чки, Р. скл. почо́к ’ныркі’, ’насенне гарбуза’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

навары́ць, ‑вару, ‑варыш, ‑варыць; зак.

1. чаго. Варачы, нагатаваць у патрэбнай колькасці; згатаваць. Дзе бушавала смерць з пажарам, Разложым ціхі аганёк, Абутак высушым, наварым Салдацкай кашы кацялок. Глебка.

2. чаго. Наплавіць у нейкай колькасці. Наварыць сталі.

3. што. Павялічыць (які‑н. металічны прадмет), прыварыўшы кавалак металу. У кузню заходзіла шмат сялян з навакольных вёсак — хто каня падкаваць, хто парог наварыць. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)