прыцячы́, 1 і 2 ас. не ўжыв., -цячэ́, -цяку́ць; -цёк, -цякла́, -ло́; зак.

Пра цякучую вадкасць: з’явіцца дзе-н.

Вада прыцякла ў лагчыну.

|| незак. прыцяка́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эму́льсія, -і, ж. (спец.).

1. Вадкасць з узважанымі ў ёй часціцамі іншай вадкасці.

2. Святлоадчувальны слой на фотапласцінках, фота- і кінаплёнцы (уст.).

|| прым. эмульсі́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падзь, ‑і, ж.

Салодкая клейкая вадкасць на лістах раслін (прадукт жыццядзейнасці насякомых).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакаламу́ціць, ‑мучу, ‑муціш, ‑муціць; зак., што.

Зрабіць каламутным (ваду, якую‑н. вадкасць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

працёк, ‑у, м.

Прабоіна, шчыліна, праз якую працякае вадкасць. Працёк у бочцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

процішо́кавы, ‑ая, ‑ае.

Які ліквідуе шок, папярэджвае яго ўзнікненне; супрацьшокавы. Процішокавая вадкасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лізо́л, ‑у, м.

Масляністая вадкасць чырвона-бурага колеру, якая ўжываецца для дэзінфекцыі.

[Грэч. lysis — растварэнне і лац. oleum — алей.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эты́лавы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які ўключае ў свой састаў этыл. Этылавая вадкасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карбо́лавы, -ая, -ае.

Які змяшчае ў сабе карболавую кіслату.

К. раствор.

Карболавая кіслата — ядавітая вадкасць з характэрным пахам, якая скарыстоўваецца як антысептычны і дэзынфекцыйны сродак; раствор фенолу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

састо́яцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -сто́іцца; зак.

Пра вадкасць: пастаяўшы некаторы час, даць асадак.

Вада павінна с.

Малако састоілася (зверху сабралася смятанка).

|| незак. састо́йвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)