шы́за,

1. Прысл. да шызы.

2. безас. у знач. вык. Пра шэра-блакітны колер паветра дзе‑н. У пакоі было шыза ад дыму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіне-... (а таксама сіня-...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) сіні (у 1 знач.), з сінім адценнем, напр.: сіне-блакітны, сіне-зялёны, сіне-фіялетавы;

2) сіні (у 1 знач.), у спалучэнні з іншым асобным колерам, напр.: сіне-бела-чырвоны, сіне-чырвоны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сіні, блакітны, васільковы, валошкавы

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Блакі́тніца ’птушка Parus coeruleus’ (БРС). Мабыць, калька з рус. лазо́ревка ’птушка блакітніца’ (з роду сініц), якое звязана з рус. лазу́рь, лазо́ревыйблакітны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пастрэлка балотнаяблакітны несапраўдны, Petasites spurius (Retz.) Rchb.’ (гродз., Кіс.). Да страла (гл.): форма ліста нагадвае наканечнік стралы. Аб прэфіксе pa‑ гл. Борысь, Prefiks., 53.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Модры, ст.-бел. модрыйблакітны’ (XVI ст.) (Булахаў, Гіст., 136). Да прасл. modrъ, якое мае і.-е. адпаведнікі: літ. mãdaras ’бруд’ (Мартынаў, Язык, 51) і хец. andra‑ (Махэк₂, 372).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ціхамі́рны, ‑ая, ‑ае.

Спакойны, ціхі; міралюбівы. Блакітны Дунай. Колькі вершаў і песень складзена пра яго ціхамірную гладзь, пра яго ласкавую хвалю! «Звязда». Вярталася Волька ад суседзяў лагодная, у нязвыклым для Казіка ціхамірным настроі. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эле́ктрык, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне электратэхнікі, электрапрамысловасці. Мантажнікі, электрыкі і машыніст устанаўлівалі турбіны, генератары. «Беларусь». // Электратэхнік, электраманцёр. Электрык рамантаваў праводку і пробкі.

электры́к, нескл. прым.

Блакітны ці сіні колер з шэрым адценнем. Сукенка колеру электрык.

[Фр. électrique.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даўнава́та, прысл.

Разм. Даволі даўно. А жыла асоба гэта Не сягоння, — даўнавата, Калі шмат было паэтаў, А паэзіі не надта. Крапіва. Тут Зося не была даўнавата, і таму нават знаёмы шэра-блакітны гмах здаўся ёй па-новаму прыгожым — асабліва стройным і дарагім. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ква́каць і кво́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Утвараць гукі, падобныя на «ква-ква». Дзіўны светла-блакітны месяц ныраў між белых хмурынак; як ніколі, энергічна і гучна квакалі жабы. Ваданосаў. Зялёныя шарэнгі ішлі маршам, яны з задавальненнем аглядалі разбураны і спалены горад і, ухмыляючыся, квакалі: «Рус капут». Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)