пасаджо́ны, ‑ая, ‑ае.

Які выконвае ролю бацькі ці маці жаніха або нявесты на вяселлі. Пасаджоны бацька. Пасаджоная маці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пратапо́п ’святар (іерэй) вышэйшага чыну’ (ТСБМ), пратапо́па ’протаіерэй’ (Нас.). З рус. протопо́п (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 74). Стараж.-рус. протопопъ, серб.-ц.-слав. протопопъ. З грэч. πρωτοπαπᾶς (Фасмер, 3, 384), дзе πρωτο‑ — узмацняльная прыстаўка (ад πρωτοδ ’першы’) і πάππαςбацька; бацюшка’ (Фасмер, там жа, 383; Праабражэнскі 2, 136).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зра́зу, прысл.

Разм. Тое, што і адразу. Зося ўбегла ў хату і зразу заўважыла, што бацька сярдзіта настроен. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагалада́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Адчуць голад, захацець есці. Бацька ўзяў скібу хлеба, стаў нецярпліва жаваць: прагаладаўся вельмі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чынадра́л, ‑а, м.

Разм. пагард. Чыноўнік, бюракрат. «А помніце?.. — шумелі чынадралы. — І бацька ж іхні слыў за ліберала!..» Вялюгін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

точь / точь-в-то́чь нареч., разг. зусі́м дакла́дна; (слово в слово) сло́ва ў сло́ва; (при сравнении) якра́з як, кро́пля ў кро́плю;

он пересказа́л всё точь-в-то́чь, как бы́ло ён пераказа́ў усё зусі́м дакла́дна, як было́;

ма́льчик — точь-в-то́чь оте́ц хло́пчык — якра́з як ба́цька, хло́пчык — ры́хтык ба́цька.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

клапату́н, ‑а, м.

Разм. Клапатлівы чалавек. Бацька, сівы і яшчэ жвавы клапатун, цюкае непадалёку сякерай — шчапае на калодцы дровы. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

леснікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.

Разм. Займацца леснікоўствам, служыць лесніком. [Сяргей:] — Пятру твайму гадоў восем было, калі бацька кінуў леснікаваць. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шаве́цтва, ‑а, н.

Рамяство, занятак шаўца. Бацька — бадыль дымаўскі. Зямлі сваёй нават і дзесяціны поўнай не было. Шавецтвам займаўся. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загу́тарыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Захапіўшыся гутаркай, забыцца на час. Хвілін праз колькі бацька схамянуўся. — Загутарыліся, а хутка госці прыйдуць. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)