жа́варанкаў і жа́ўранкаў, ‑ава.
Які належыць жаваранку, жаўранку, уласцівы яму. Твары пазіралі ў далёкае неба, нібы ўглядаліся ў вячыстае сонца, прыслухоўваліся да жаваранкавай песні, што ўслаўляла веліч і радасць жыцця, яго мудрую бессмяротнасць. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзя́дзькаў, ‑ава.
Які належыць дзядзьку. Дзядзькава хата. □ У школе Мікалай хадзіў у ваеннай, дзядзькавай гімнасцёрцы, падпяразаны шырокім салдацкім поясам. Мележ. Цэлыя гадзіны сядзеў .. [Якуб] каля Марціна, калі той кляпаў касу, і не прапускаў ніводнага дзядзькавага руху. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вірава́ць ’утвараць віры, круціць, бурліць’, (перан.) ’кіпець, бурліць’ (БРС, КТС; КЭС, лаг.). Укр. вирувати ’бурліць, кіпець’, польск. wirować ’паварочвацца кругом, круціцца вакол чаго-небудзь, над чым-небудзь’; ’надаваць чаму-небудзь віровы рух’, wirować (po wsi) ’бадзяцца па хатах’. Утворана ад вір 1 (гл.) і ітэратыўнага суф. ‑ава‑ (< прасл. ‑ova‑ti). Сюды ж віравацца, віраванне (КТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Булдава́ ’булава’, булдаве́шка (Бяльк., Шат., Касп.). Параўн. рус. дыял. булдавёха ’вялікі абрубак дрэва’, булда́вка *’вялікая палка (пастуха)’. Бясспрэчна, кантамінацыя двух асноў: балд‑а́ і бул‑ава́. Гэта кантамінаваная новая аснова булд- дае шмат іншых вытворных са значэннем ’штосьці круглае, вялікае, пузатае і да т. п.’ Параўн., напр., назвы раслін на булд-. Краўчук, БЛ, 1975, 7, 66–67.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
чо́ртаў, ‑ава.
1. Які мае адносіны да чорта, належыць яму. — Вось чортава стварэнне!.. Мусіць, я сапраўды баязлівец, калі нават вароны спалохаўся, — падумаў Валодзя. Ваданосаў. Пекла ўсё ўшчэнт разбіта, знікла чортава ўся світа. Дубоўка.
2. Разм. Вельмі дрэнны, непрыемны; пракляты. Няўжо .. [Барыс] не разумее, што Усевалад мог бы век не бачыць гэтага чортавага пітва, абы толькі якую хвіліну пабыць з Галінак? Скрыган.
3. Разм. У спалучэнні са словамі, якія абазначаюць вялікую колькасць, ужываецца для іх узмацнення. Да чортавай гібелі. Чортава процьма.
•••
Чортава акно гл. акно.
Чортава вока гл. вока.
Чортава душа гл. душа.
Чортаў сын гл. сын.
Чортаў тузін гл. тузін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)