спаро́ць, спару, спораш, спора; зак.

1. што. Адпароць, аддзяліць. [Лукавіцын] адразу скеміў, што справа дрэнь — прыціх, спароў гузікі і зняў цэшку. Крапіва. Вышыўка на рукавах зліняла, выцерлася, і Сабіна, спароўшы яе зусім, кладзе новыя чырвоныя крыжыкі. Ракітны.

2. каго-што. Скінуць, зняць што‑н. адкуль (звычайна зверху ўніз). У заслоне [загадчык гаража] трохі заблытаўся, спароў з галавы вушанку, разблытваючыся, потым наступіў на яе і ледзь не бразнуўся са сцэны. Кулакоўскі. // перан. Выжыць каго‑н. адкуль‑н., вымусіць пайсці, пакінуць што‑н. Ніхто мяне з маёй зямлі не спора, на якой я спрадвеку сядзеў. Чорны. Пальчык ужо хацеў даць .. [днявальнаму] якое-небудзь «заданне», каб спароць яго на хвіліну з гэтага месца. Дамашэвіч.

3. Разм. каго-што. Скалоць, накалоць чым‑н. вострым. Спароць шпрыцамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

джа́ліць, -лю, -ліш, -ліць; незак., каго-што.

1. Раніць, упівацца джалам, кусаць (пра насякомых, змей).

Пчолы джаляць.

2. перан. Раніць крыўднымі словамі, колкімі заўвагамі.

Крытычныя выказванні джалілі яго, выводзілі з раўнавагі.

|| зак. уджа́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены.

Уджаліла змяя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загры́зці, -зу́, -зе́ш, -зе́; -зём, -зяце́, -зу́ць; -зі́; -зены; зак., каго.

1. Грызучы, давесці да смерці.

Ваўкі загрызлі каня.

2. перан. Змучыць, давесці да цяжкага душэўнага стану папрокамі, прыдзіркамі, лаянкай і пад. (разм., неадабр.).

|| незак. загрыза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запаве́тны, -ая, -ае.

1. Дарагі для каго-н., задушэўны

Запаветная мара.

Запаветныя думкі.

2. Які па-асабліваму цэніцца, старанна аберагаецца.

З. куточак.

З. талісман.

3. Звязаны з наказам, тайнай умовай.

Запаветнае слова.

|| наз. запаве́тнасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заця́цца, затну́ся, затне́шся, затне́цца; затнёмся, затняце́ся, затну́цца; заця́ўся, -цяла́ся, -ло́ся; затні́ся; зак.

1. Заўпарціцца, уперціся.

2. Затаіць у сабе свае думкі, пачуцці або злосць на каго-н.

Зацялася і ні з кім не размаўляе.

|| незак. заціна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бальзамава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны; незак., каго-што.

Насычаць труп спецыяльнымі рэчывамі, каб прадухіліць гніенне і захаваць на доўгі час.

|| зак. забальзамава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны і набальзамава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны.

|| наз. бальзамава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́цверазіць, -ражу, -разіш, -разіць; -ражаны; зак., каго (што).

Зрабіць цвярозым.

|| незак. выцвеража́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і выцвярэ́жваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. вы́цверазіцца, -ражуся, -разішся, -разіцца; незак. выцвеража́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і выцвярэ́жвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. выцверажэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

губі́ць, гублю́, гу́біш, гу́біць; незак., каго-што.

1. Рабіць непрыгодным, нішчыць.

Г. лес.

2. Прыводзіць да гібелі, забіваць.

Г. звяроў.

3. перан. Марна, дарэмна траціць (час, сродкі, сілы і пад.).

Г. лепшыя гады.

|| зак. пагубі́ць, -гублю́, -гу́біш, -гу́біць; -гу́блены.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

віна́, -ы́, мн. ві́ны і (з ліч. 2, 3, 4) віны́, він, ж.

1. Нядобры ўчынак, правіннасць.

Разумець сваю віну.

Даказаць віну.

2. адз. Прычына, крыніца чаго-н. (неспрыяльнага).

Па чыёй-н. віне (гэта значыць з-за каго-н.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́качаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. гл. качаць.

2. што. Качаючыся, прымяць, утрамбаваць.

Конь выкачаў пасевы.

3. каго-што. Качаючы, укачаць, абляпіць у што-н., запэцкаць у што-н.

В. цеста ў муку.

|| незак. выка́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)