адчэ́пнае, ‑ага, н.
Тое, што даецца каму‑н., робіцца для каго‑н. і пад., каб адчапіўся. [Ірына] пайшла. Сабрала вузялок. Узяла кошык яек — для адводу вачэй, на адчэпнае. Лынькоў. [Ціток:] — Ай, пане Гантман, дзе нашае з вамі не прападала... Дайце вы ўжо хлопцам адчэпнага. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
азва́цца, азавуся, азавешся, азавецца; азавёмся, азавяцеся; зак.
Разм. Тое, што і абазвацца. Стаў клікаць Дубяга бацькоў і сям’ю. Кругом абышоў ён сялібу сваю. Ніхто не азваўся. Танк. Недзе забрэша сабака, азавецца другі на гэты халаднаваты брэх і сціхне, залезшы ў будку. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апаўзці́, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; ‑зём, ‑зяце; пр. апоўз, апаўзла, апаўзло; зак.
1. Спаўзці ўніз (пад дзеяннем цяжару); асесці. Зямля апаўзла. □ Радзецкі ўзмахнуў рукамі, сутаргава ўхапіўся за дрэва з дуплом, але не ўтрымаўся і апоўз на зямлю. Гурскі.
2. Тое, што і абпаўзці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́мучаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад вымучыць.
2. у знач. прым. Атрыманы ў выніку цяжкіх намаганняў. Вымучаная згода.
3. у знач. прым. Разм. Знясілены, змучаны. Хвіліна спатрэбілася на тое, каб вывесці з аглабель вымучанага каня і ўвагнаць у хлеў. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́песціць, ‑пешчу, ‑песціш, ‑песціць; зак., каго-што.
1. Тое, што і выпеставаць. Выпесціць дзіця. □ А ён жа гэтага Сітніка і вывучыў, і выпесціў. Дуброўскі. // Доглядам дасягнуць найлепшага выгляду. Выпесціць рукі.
2. перан. Вынасіць у сабе (думку, ідэю, пачуццё і пад.). Выпесціць мару.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́печка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. выпякаць — выпечы (у 1, 2 знач.).
2. Якасць выпечанага, спечанага. [Гаспадар:] — Глядзіце ў мяне — старайцеся! Выпечка павінна быць добрая... Бядуля.
3. Тое, што выпечана, спечана пякарняй, заводам за пэўны час; выпечаная прадукцыя. Дзённая выпечка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́хваціць, ‑хвачу, ‑хваціш, ‑хваціць; зак., што.
Тое, што і выхапіць. Страшэнны штукар і свавольнік гэты Нёман. Кожны год удзярэ ён якую-небудзь штуку: то выкаціць на чый-небудзь шнур стары .. труп дрэва, то выхваціць цэлую луку ў адных і прыточыць другім. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адабра́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад адабраць 1.
2. у знач. наз. адабра́нае, ‑ага, н. Тое, што сілай узята, забрана ў каго‑н. Сваю рэзідэнцыю Зюмель Абставіў, як кажуць, на яць, Каб вораг дрыжаў і не думаў Назад адабранае ўзяць. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адары́ць, адару, адорыш, адорыць; зак., каго.
1. Тое, што і абдарыць. І [зямля] адарыла пладамі багатымі Працавітыя рукі шчаслівых людзей. Грахоўскі. / у перан. ужыв. Дзяўчына адарыла мяне цёплай усмешкай. Даніленка.
2. перан. Багата надзяліць якімі‑н. якасцямі, здольнасцямі, уласцівасцямі. Прырода адарыла яго паэтычным талентам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абве́ргнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. абверг, ‑ла; зак., што.
Выказаць нязгоду з якімі‑н. сцверджаннямі, чуткамі, даказаўшы іх непраўдзівасць. [Язэп] адчуваў, што Шугай гаворыць нешта зусім не тое, пра што павінна ісці размова, але не мог знайсці слоў, каб абвергнуць гэтыя бязглуздыя вывады. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)