адабраны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад адабраць 1.

2. у знач. наз. адабранае, ‑ага, н. Тое, што сілай узята, забрана ў каго‑н. Сваю рэзідэнцыю Зюмель Абставіў, як кажуць, на яць, Каб вораг дрыжаў і не думаў Назад адабранае ўзяць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)