паспро́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Абл. Прадаць усё, многае або ўсіх, многіх. Плата і штраф былі такія, што людзі паспродвалі хто меў жывёлу і адзежу, пазаставаліся голыя. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калма́ціць, ‑мачу, ‑маціш, ‑маціць; незак., каго-што.

Рабіць калматым; кудлаціць, касмаціць. Ярмоленка пры слове «буксір» моршчыў твар, калмаціў каротка падстрыжаныя валасы. Сіўцоў. Ля берага вецер калмаціць Густую чупрыну трысця. Кляўко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нядба́ласць, ‑і, ж.

Уласцівасць нядбалага; нядбалыя, неруплівыя адносіны да каго‑, чаго‑н. Невялічкая вёска ў адну вуліцу выглядала непрыветна і непрытульна. На ўсім ляжала пячаць нядбаласці і нейкай недаробленасці. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабме́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Абмераць усё, многае або ўсіх, многіх. Паабмерваць участкі.

2. Разм. Мераючы або адважваючы што‑н., недадаць нейкую колькасць чаго‑н. усім, многім.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадву́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго ад чаго‑н. і з інф.

1. Адвучыць ад чаго‑н. усіх, многіх. Паадвучваць дзяцей ад дрэнных прывычак.

2. Разм. Закончыць навучанне ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паарышто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Арыштаваць усіх, многіх. У час вайны ніхто вечарам агню не запальваў: не было газы ды і небяспечна. Маглі наляцець фашысты і ўсіх паарыштоўваць. Дайліда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыво́зіць, ‑вожу, ‑возіш, ‑возіць; зак., каго-што.

Вывезці адкуль‑н. або куды‑н. усіх, многіх або ўсё, многае. Павывозіць вазы з двара. Павывозіць бульбу на рынак. Павывозіць дзяцей у лагеры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падашука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Разм. Крыху ашукаць. Прадам бульбу, прадам жыта, Абы было шыта-крыта... — зачаў Янка другую песню. — Глядзі, каб не падашукалі! — перасцярог яго Андрэй Падгорны. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўпі́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Упісаць усіх, многіх або ўсё, многае. Паўпісваць прапушчаныя словы. □ [Няміра] не чуў, як увайшоў у хату афіцэр і паўпісваў усіх у паперу. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўпі́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Тое, што і паўпіхаць. Іх, [раненых], чалавек пятнаццаць, схапілі з ложкаў яшчэ ў акрываўленых, закарэлых бінтах і паўпіхвалі ў крыты фургон-грузавік. Кухараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)