сляса́рнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Тое, што і слясарыць. Паходня, часта заходзячы ў майстэрню, з прыемнасцю ўслухоўваўся ў шум і лёскат, прыглядаўся да працы людзей, гутарыў з імі, а іншы раз і сам слясарнічаў або ўвіхаўся за такарным станком. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смо́лкі, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Тое, што і смалісты (у 1 знач.). Ліплі да пальцаў смолкія стружкі і трэскі, якія Міша кідаў у агонь. Арочка.

2. Намазаны, насычаны смалой (у 2 знач.). І квач, кудзеляю абкручаны, Па смолкай грубцы гарцаваў. Свірка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смяхо́та, ‑ы, ДМ ‑хоце, ж., у знач. вык.

Абл. Смехата. — Ты падары мне фота, Я ж без цябе сумую. — Не хлопец, а смяхота, Паперу мець ахвота, — Бяры мяне самую! Барадулін.

•••

Да смяхотытое, што і да смешнага (гл. смешны).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спершапача́тку, прысл.

1. Тое, што і спачатку (у 1 знач.). Часам плакаў .. [бацька] спершапачатку, забіўшыся дзе-небудзь у цёмны куточак і ўспамінаючы маці. Гарэцкі.

2. З самага пачатку, калісьці даўно. Ніхто ў Верамейках не ведаў, якая сіла спершапачатку ўтварыла гэты роў. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

страшы́лішча, ‑а, н.

Разм. Тое, што і страшыдла. Бацька... Тату ля... Хто ён быў для Іванкі?.. Асілак, які падужае любое страшылішча і нікога слабога не пакрыўдзіць?.. Кірэенка. О, згінь, прападзі і ніколі-ніколі не прыходзь ты, страшылішча, на нашу зямлю! Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцягня́к, сцегняка, м.

Разм. Тое, што і сцягно. Запрэжаны конь быў высокі, худы, адны косці і скура — з казённым кляймом на сцегняку. Чорны. У Рамана і на плячах і па сцегняках пролежні. .. Варочаюць з боку на бок, мажуць спіртам. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

счы́сціць, счышчу, счысціш, счысціць; зак., што.

Зняць чысткай тое, што пакрывае ці забруджвае паверхню чаго‑н. Счысцілі [салдаты] суконкай пыл з ботаў, падцягнуліся, агледзелі адзін аднаго. Хомчанка. Пад туфелькамі храбусцеў мяккі сняжок, які яшчэ не паспелі счысціць з тратуараў. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

такаві́шча 1, ‑а, н.

Месца, дзе такуюць птушкі. Прыляцелі, сабраліся [глушцы], дзівакі, Дзе было такавішча, на ўзбярэжжы ракі. Лукша.

такаві́шча 2, ‑а, н.

1. Тое, што і ток ​2 (у 1 знач.).

2. Месца, дзе быў ток ​2 (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

та́пачкі, ‑чак; адз. тапачка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

Тое, што і тапкі. Сіняя кароткая спадніца адкрывае паспеўшыя ўжо загарэць ногі, абутыя ў белыя тапачкі. Васілевіч. Адтуль чутна было, як шлёпнулі тапачкі аб падлогу, рыпнуў ложак, і данеслася глухое ўсхліпванне. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трансля́цыя, ‑і, ж.

1. Перадача па далёкія адлегласці маўлення, музыкі, відарысаў па радыё або тэлебачанні непасрэдна з месца дзеяння (тэатра, стадыёна і пад.). Трансляцыя канцэрта. Трансляцыя оперы з тэатра. Трансляцыя хакейнага матча.

2. Разм. Тое, што перадаецца такім чынам. Слухаць трансляцыю.

[Ад лац. translatio — перадача.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)