Мышава́ць ’рыць зямлю лычом (пра свіней)’ (вільн., Сл. ПЗБ). З літ. mišýti ’мяшаць’ (Грынавяцкене, там жа, 3, 94).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Міза́рачка ’дзяўчына з беднай сям’і’ (швянч., Сл. ПЗБ). Паводле Мацкевіч (там жа, 3, 66), з польск. mizerak ’бядняк’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Басаць ’рэзаць’, арго (Рам., IX, 5). Паводле Раманава (там жа), запазычанне з тат. мовы (дакладная крыніца не прыводзіцца).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крэ́нтам ’абы-як’ (Сцяшк. Сл.), крэнтам‑вэнтам з польск. krętu‑wętu ’то тут, то там’ (Слаўскі, 3, 101).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кяло́йша ’калоша’, ’хто неахайны’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. kelelšė ’тс’, kelys ’калена’ (Там жа, 2, 597). Балтызм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ківі́лы ’апалонікі’ (Сл. паўн.-зах.). З літ. kivynas ’апалонік’, там жа, 459, з іншым значэннем для літ. слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раску́лтацца ’раскалмаціцца’ (ашм., Стан.). Паводле аўтара слоўніка, да гу́лта ’логава свінні ва ўскалмачанай саломе’ (там жа), няяснага паходжання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́кал ’скрыўленне, выгіб’ (Ласт.). Паводле аўтара слоўніка, ад сучы́ць ’скручваць’ (там жа, 103), гл. сукаць ’круціць’ і сукол.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сямі́лка (семилка) ’від іголкі’ (Меер Крыч.). Ад сем (“оттого, что ихъ на денежку седмь купить можно”, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тальва́ ’падгорле ў каровы’ (зах.-палес., Бел.-укр. ізал.). Паводле Дзендзялеўскага (там жа, 25), палескі рэгіяналізм няяснага паходжання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)