ёрзацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм. Тое, што і ёрзаць. Чалавек, на якога наваліліся Сцяпан і Юзік, ёрзаўся пад сподам, стараючыся выбрацца наверх. Чорны. Там, дзе вісеў кажух, у запечку за перагародкай нехта біў цвёрдымі нагамі аб падлогу і ёрзаўся. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жы́жа 1, ‑ы, ж.

Тое, што і жыжка (у 1 знач.). Прыходзілася брысці па пояс у балотнай жыжы. Бядуля.

жы́жа 2, ‑ы, ж.

Дзіц. Агонь. — Зізя, зі-зя, — паказвае Лідачка пальчыкам на агонь у грубцы. — Жыжа, жыжа, каток, — адказвае старая. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жытнёвы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і жытні (у 1 знач.). А там, у жытнёвым полі, працяглыя мілагучныя жніўныя песні ўпляталіся ў рокат, у гул машынных матораў. Бялевіч. Я ў гэту ноч ліпнёвую Іду сцяжынкай вузкаю, Сцяжынкаю жытнёваю, Зямлёю беларускаю. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мухало́ўка, ‑і, ДМ ‑лоўцы; Р мн. ‑ловак; ж.

1. Прыстасаванне для лоўлі мух.

2. Невялікая птушка сямейства вераб’іных, якая корміцца насякомымі і павукамі.

3. Членістаногая жывёліна-мнаганожка, якая ловіць мух і іншых насякомых.

4. Разм. Тое, што і расянка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нага́р, ‑у, м.

Тое, што ўтвараецца ад няпоўнага згарання чаго‑н.; нараст ад гарэння. Нагар на кноце. Нагар на метале. □ [Гаспадар] завярнуўся каля лучніка, абламаў нагар. Мурашка. Дажджы і вятры яшчэ не змылі з дрэў нагару выбухаў і лясных пажараў. Самусенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нажы́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад нажыць.

2. у знач. прым. Набыты паступова. Нажытае багацце. Нажыты вопыт.

3. у знач. наз. нажы́тае, ‑ага, н. Тое, што нажыта, набыта; нажытак. Нажытае нялёгка пакідаць На здзек і глум раз’юшанай арды. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намо́тка, ‑ткі, ДМ ‑тцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. намотваць — наматаць.

2. Разм. Тое, што наматана, маток. Зняць намотку. □ [Шпулька] павінна быць невялікай і дапускаць намотку 100 метраў шкура, які б вытрымліваў на разрыў груз да 5–6 кілаграмаў. Матрунёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напру́жны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і напружаны (у 3–6 знач.). Напружнае змаганне. Напружнае чаканне. □ Размах будаўніцтва нязвыклы, Напружная праца штодзень... Глебка. Усе маўчалі, і ад гэтага рабілася напружнае, да немагчымасці нацягнутае становішча. Нікановіч. Хлопчык .. выглядаў напружным і ўрачыстым. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нахо́дзіць 1, ‑дзіць; незак.

1. Незак. да найсці ​1.

2. Тое, што і надыходзіць (гл. надысці ў 1 знач.). Находзіць свята. □ — Ну, што ж? У лесе паначуем: Находзіць ноч, падбіўся конь. Колас.

нахо́дзіць 2, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць.

Незак. да найсці ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нацерушы́ць, ‑церушу, ‑цярушыш, ‑цярушыць; зак., чаго.

1. Насыпаць, рассыпаць у якой‑н. колькасці. Куфар закапалі ў старой яме ад бульбы.. Пасля наклалі роўна дзёрну, прытапталі нагамі і зверху нацерушылі сасновых іголак. Пташнікаў.

2. безас. Тое, што і нацерушыцца (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)