Піце́нне, піцепнё, піценье, ніцяным ’піццё, пітво’ (Нас., Гарэц., Шат., Касп., ТС). Архаізм, гл. ст.-слав. питание ’страва, пітво’, параўн. таксама ў замовах: Светы Спас, отжепі воро‑ бейка од нас, леціце па лозу, там вам піценье і едзенье.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раху́масць (раху́мосць) ’кожная рэч, якая знаходзіцца на ўліку’ (Нас.), сюды ж рахо́мы ’які мае каштоўнасць, вартасць; які знаходзіцца на ўліку’ (Нас.). Мясцовае ўтварэнне ад рахаваць (гл.) па ўзору рухо́мы, рухо́масць (гл.), да якіх была набліжана і фанетыка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Руч (ручь) ’выгода’, ’парука’, сюды ж рука́ ’выгода, зручнасць’: тобе рука тыды ѣхаць (Нас.), ’у самы раз, спадручна’ (ТС). Прыслоўнае ўтварэнне ад рука (гл.) па тыпу аберуч ’дзвюма рукамі’, насустрач і пад. (гл. Карскі 2–3, 71).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Савіна ’куст ядловец казаны Juniperus sabina L.’ (Кіс.). Запазычанне з польск. savina ’тс’, якое з лац. sabina ’тс’ праз зах.-ням. Sevenbaum, літаральна ’сабінскае дрэва, расліна’ па назве племені сабінаў, якія некалі насялялі Італію (гл. Скіт, 536).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Све́тнік ‘расліна Coronaria L.’ (ТСБМ, Кіс.), ‘жаўтацвет, Adonis L.’ (ТСБМ). Ад свет (гл.). Назва дадзена па форме кветак, якія нагадваюць ліхтарыкі, або з-за іх яркасці, параўн. светнік росце по горках, здалек вон видно (лельч., Арх. ГУ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Су́мрак ’падазрэнне, дрэннае прадчуванне?’: так па душы і пашоў сумрак — пачуяла ворага (Пятк. 2), сумро́к ’змрок’ (пух., З нар. сл.). Гл. сумарак, сумарок; магчыма, формы з сінкопай (пропускам галоснага а перад р) ці пад уплывам змрок, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сюсю́каць ’размаўляючы, замяняць шыпячыя гукі свісцячымі’; ’размаўляць па-дзіцячаму’ (ТСБМ, Ласт.), ’гаварыць шэптам; змаўляцца’ (Яўс.), сюсю́кацца ’гусці (пра пчол)’ (лід., Сл. ПЗБ). Укр. сюсю́кати ’тс’, ’гаварыць з прысвістам, падобна дзіцяці’, рус. сюсю́кать ’тс’. Гукапераймальнае (Фасмер, 3, 823).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сякаво́ ’гэтак, такім чынам, абы-як’, ’вось гэтак (пра што-небудзь блізкае)’ (Стан.). Вытворнае ад сяк 1, параўн. ст.-бел. сѧковъ ’гэтакі, бліжэйшы па часе’: к сѧкову веремени (Альтбаўэр), пра суф. ‑во гл. Карскі 2–3, 66.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тамо́жня ’мытня’ (ТСБМ). Русізм, зыходнае ст.-рус. тамъга (гл. тамга), ад якога прыметнік таможьный (< *тамъжьный) ’той, які мае адносіны да тамгі’, што паслужыў асновай для ўтварэння назоўніка на ‑ня па ўзору овчарня і пад. (Чарных, 2, 227).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тапаркі́ ’расліна, якая расце ў жыце і мае сінія кветкі ў выглядзе сякеркі’ (Нас.), ’пустазелле ў жыце’ (Байк. і Некр.), ’рагулькі’ (Кіс.). Названа па знешняму выгляду кветак, параўн. укр. топірчики ’браткі’, рус. топо́рник ’вязель’, да тапор, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)