Крытэ́рый ’прызнак, на аснове якога праводзіцца ацэнка’ (ТСБМ). Запазычана праз рус. критерий з нямецкай мовы (менш верагодна з французскай). Параўн. ням. Kriterium, франц. criterium. Слова аформілася па аналогіі з запазычаннямі з класічных моў (Шанскі, 2, 8, 398).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кундо́біць ’біць’ (Сцяшк. Сл.). Фармальна да *кундоба < с < *кунд‑оба, якое аднаго паходжання з кундыль (гл.). Тады першапачатковае значэнне кундобіць было ’кудлачыць’, параўн. кундосіць (гл.). Значэнне ’біць’ магло узнікнуць па аналогіі з заключнай часткай слова кундо‑біць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лажме́й ’пахілая страха’ (паст., Сл. паўн.-зах.). Балтызм, утвораны ад літ. łezniis ’пахілы’ і суф. ‑те, да якога пазней далучыліся -Сі (па аналогіі з бел. суфіксам ‑ей: манёй, целяпей і г. д. Параўн. таксама лат. lęzns ’пахілы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абярэ́мак ’ахапак’ (БРС, Нас., Арх. ГУ, КТС), обʼеремок (КСТ) да bermę < bьrǫ, bьrati. Укр. оберемок. Па тыпу словаўтварэння як ахапак, разбіваецца на марфемы: а‑бярэм‑ак (*o‑berm‑ъkъ). Словаўтваральная інавацыя характэрная для беларускага і ўкраінскага арэала.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Папяро́са ’папяровая трубка з тытунём для курэння (пераважна з папяровым муштуком)’ (ТСБМ, Яруш.). Праз рус. папиро́са ’тс’ з польск. papieros, утворанага ад papier ’папера’ па ўзору ісп. cigaros (гл. Брукнер, 394; Праабражэнскі, 2, 15; Фасмер, 3, 201).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паслабаджа́ць ’аслабляць нацягнутае або туга завязанае, адпускаць’ (Юрч., Бяльк.), паслабадніць ’параскашнець, зрабіцца прастарней’, ’вызваліцца, мець вольны час’, ’адчуць сябе лепш’ (Юрч., Сл. ПЗБ). УтворанД ад слабода < свабода (гл.) і слабодны і прэфіксе па са значэннем пашырэння дзейнасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́дбічка ’абручык з ільнянай кудзелі, частка галаўнога убору’ (Сл. ПЗБ). Гл. падвічка ’тс’. Гук 6 замест в — вынік асіміляцыі, або па аналогіі з подбіўка ’падкладка’ (Янк. Мат., Сл. ПЗБ). Параўн. яшчэ рус. побогтик замест повойник ’намітка’ (Даль).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́куцянь ’дамасед’, ’спекулянт’ (Жыв. НС). Ад по- і кут (гл.) з суф. ‑янь/‑ень з экспрэсіяй непахвальнасці’ (Сцяцко, Афікс. наз. 241) пра чалавека, які сядзіць або хаваецца па кутах. Значэнне ’спекулянт’, магчыма, ад польск. pokątny ’патаемны; нелегальны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пор ’галоўка цыбулі’ (Сцяшк. Сл.), пора: пайшла ў гарод па сапёру і пору (Наша Ніва, 2002, 20 верас.). Звычайна абазначае ’цыбуля-парэй, Allium porrum L.’, параўн. польск. рог. чэш., славац. pór, што з лац. porrum iporrits ’тс’.⇉,

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праме́жак ’прастора паміж чым-небудзь’, ’час, які аддзяляе адно дзеянне, з’яву ад другога’ (ТСБМ), ’мяжа’ (Сл. ПЗБ). Рус. дыял. проме́жек ’прамежак’, укр. проме́жка ’прамежак’, проме́жок ’палявая дарога па мяжы паміж палёў’. Дэрыват ад прамеж з суф. ‑ак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)