Трал ’вялікая сетка для лоўлі рыбы з суднаў’, ’гідраграфічныя прылады для даследавання марскога дна’ (ТСБМ). Праз польскую ці рускую мовы з англ. trawl ’грунтавы невад у выглядзе доўгага мяшка’, ’цягнуць сеткі па дну’ < лац. tragula ’невад’ (Фасмер, 4, 93; ЕСУМ, 5, 617).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ка́нік ’бітон з кранам для адстойвання малака’ (Сцяшк.), да кан, кана (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каро́ба ’посуд з ліпавай кары, зроблены для сыпкіх рэчываў’ (Нас.). Гл. кораб.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кладо́ўка ’памяшканне для захавання прадуктаў’ (ТСБМ, Бяльк., Яруш., Тарн.). Гл. клад 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маке́й ’пабудова са сценамі для гаспадарчых прылад’ (кобр., ДАБМ, к. 238). Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кліве́ц ’малаток’ (Тарнацкі, Studia), ’молат для кляпання касы’ (Нік. Очерки). Гл. клявец.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кузё-кузё ’воклічы для падзывання жарабят’ (Жыв. сл.). Гл. таксама кузю‑кузю.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аблі́ва ’вадкасць з крахмалам, якой абліваюць ніткі для кроснаў’ (КСТ) да ліць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абрэ́нджа ’металічнае кальцо для замацавання стужцы кола’ (Нік. Очерки) < польск. obręcz ’абруч’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Акшу́ль ’вокліч для адгону жарабят’ (Інстр. III) да акыш, кантамінаванага з адсюль.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)