еўрапео́ідны, -ая, -ае.

У выразе: еўрапеоідная раса (спец.) — раса людзей са светлай скурай, мяккімі хвалістымі валасамі, вузкім носам і іншымі адзнакамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жанда́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Чалавек, які служыць у жандармерыі.

2. Паліцэйскі ў дарэвалюцыйнай Расіі.

|| прым. жанда́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жа́рнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).

1. Аднакр. да жарыць (у 2 знач.).

2. Моцна ўдарыць.

Ж. бізуном па спіне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жартаўні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Чалавек, які любіць жартаваць (у 1 і 3 знач.).

|| ж. жартаўні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жыві́ца, -ы, ж.

Празрыстая смала, якая выступае на ствалах хвойных дрэў у месцах іх пашкоджання.

|| прым. жыві́чны, -ая, -ае.

Ж. шкіпінар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

газасхо́вішча¹, -а, мн. -ы, -ішч і -аў, н.

Спецыяльнае памяшканне, дзе людзям можна схавацца ад атрутных газаў у час іх прымянення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

газасхо́вішча², -а, мн. -ы, -ішч і -аў, н.

Збудаванне для захавання газу¹ (у 1 і 2 знач.) і рэгулявання яго падачы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

геадэзі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст у галіне геадэзіі.

|| ж. геадэзі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

германі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст у галіне германістыкі.

|| ж. германі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гіпнаты́зм, -у, м.

1. Сукупнасць з’яў, якія ўзнікаюць пры гіпнозе.

2. перан. Здольнасць уздзейнічаць на каго-н.

|| прым. гіпнаты́чны, -ая, -ае.