лишённый пазба́ўлены;

быть лишённым чего́-л. не мець чаго́-не́будзь (быць пазба́ўленым чаго́-не́будзь);

он лишён чу́вства ме́ры ён не ма́е (пазба́ўлены) пачуцця́ ме́ры.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

возомни́ть сов., разг.

1. (о себе) зазна́цца, зафанабэ́рыцца, заганары́цца;

2. (представить) уяві́ць (сабе́);

он возомни́л, что всё зна́ет ён уяві́ў сабе́, што ўсё ве́дае.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ору́довать несов., в разн. знач. ару́даваць;

он ло́вко ору́дует пило́й ён спры́тна ару́дуе піло́й;

она́ ору́дует всем в до́ме яна́ ару́дуе ўсі́м у до́ме.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

переступа́ть несов., в разн. знач. пераступа́ць;

переступать через ка́мни пераступа́ць це́раз камяні́;

он е́ле переступа́л нога́ми ён ле́дзьве пераступа́ў нага́мі;

переступа́ть грани́цы перахо́дзіць ме́жы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обогна́ть сов., в разн. знач. абагна́ць, мног. паабганя́ць; (опередить — ещё) перагна́ць, мног. папераганя́ць, апярэ́дзіць, вы́перадзіць;

он его́ си́льно обогна́л ён яго́ далёка абагна́ў (апярэ́дзіў).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

притворя́ться​II несов. (представляться кем-, чем-л.) прыкі́двацца, прытвара́цца;

он притворя́лся спя́щим ён прыкі́дваўся, што спіць;

притворя́ться безразли́чным прыкі́двацца абыя́кавым;

притворя́ться глухи́м прыкі́двацца глухі́м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прое́хать сов., в разн. знач. прае́хаць;

прое́хать пять киломе́тров прае́хаць пяць кіламе́траў;

прое́хать остано́вку прае́хаць прыпы́нак;

он прое́хал всю Евро́пу ён прае́хаў усю Еўро́пу;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прослужи́ть сов., в разн. знач. праслужы́ць;

он прослужи́л де́сять лет ён праслужы́ў дзе́сяць год;

ружьё прослужи́ло охо́тнику мно́го лет стрэ́льба праслужы́ла паляўні́чаму шмат год.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Га́ітыся ’марудзіць’ (Бесар.). Звязана з укр. га́ятися ’тс’, га́яти ’замаруджваць, затрымліваць’. Аб укр. слове падрабязна Рудніцкі (586), які знаходзіць сувязь гэтага дзеяслова з дзеясловам *gajiti ’даглядаць, ахоўваць і да т. п.’; пры гэтым ён не тлумачыць развіццё семантыкі, але яго этымалогія здаецца вельмі праўдападобнай. Можна так уявіць сабе семантычныя змены, што прывялі да значэння ’марудзіць’: ’даглядаць, ахоўваць’ — ’ахоўваць, рабіць старанна’ — ’рабіць старанна, марудзіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́ва ’самка паўліна’ (ТСБМ, ТС, КЭС лаг.). Рус. па́ва ’тс’, пав ’паўлін’, укр. па́ва, чэш., славац. pav, польск., в.- і н.-луж. paw. Ст.-бел. павъ (са ст.-польск. pawv — Булыка, Запазыч., 234; ён жа, Лекс. запазыч., 145). У слав. мовы запазычана з лац. pavo ’паўлін’ праз ст.-в.-ням. pfawo ’тс’ (Фасмер, 3, 181). Па́ва — карэлятыўная форма жаночага роду да паў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)