луна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. Плаўна лятаць, рухацца ў паветры.

Буслы лунаюць у вышыні.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Павольна развявацца.

Лунаюць сцягі над плошчай.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Плысці, распаўсюджвацца (пра песні, музыку і пад.).

Песні лунаюць — настрой узнімаюць.

4. перан. Знаходзіцца ў стане ўзвышаных або далёкіх ад рэчаіснасці мар.

Лунаць у воблаках (у надхмар’і) (неадабр.) — знаходзіцца ў летуценным стане, не заўважаючы навакольнага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наблі́зіць, -бліжу, -блізіш, -блізіць; -бліжаны; зак.

1. каго-што. Зрабіць больш блізкім у прасторавых адносінах.

2. перан., што. Зрабіць такім, які адпавядае інтарэсам, патрабаванням каго-, чаго-н.

Н. ідэі да рэчаіснасці.

3. што. Зрабіць больш блізкім па часе.

Н. перамогу над ворагам.

4. каго. Спрыяць больш блізкім адносінам з кім-, чым-н.

5. каго-што. Зрабіць падобным, блізкім да каго-, чаго-н.

Н. пераклад да арыгінала.

|| незак. набліжа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. набліжэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пульсава́ць, ‑суе; незак.

1. Рытмічна біцца, мець пульс (пра сэрца, артэрыі і пад.). На лбе ўсхвалявана пульсавала тонкая сіняватая жылка. Гамолка. // Рытмічна рухацца па крывяносных сасудах (пра кроў). У такіх роздумах Людвік і дабег да свайго лагера. Нейкі час не прыслухоўваўся, як пульсуе кроў у дзяўчыны, ці трымаецца ў грудзях дыханне. Кулакоўскі. І зноў з усіх ног бягу прэч ад школы... Бягу, а ў скронях б’е, пульсуе, аж звініць кроў — гэта праўда, усё праўда, што я думаў... Сачанка.

2. перан. Рытмічна рухацца; актыўна праяўляцца. Над Дняпром, над Волгай, над Масквой-ракою, — скрозь жыццё пульсуе, шпаркае такое. Дубоўка. Творчая фантазія пульсуе тут моцна, і актуальнасць праблематыкі не слабее. У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адпра́ва, ‑ы, ж.

Набажэнства. Ніжэй, на шырокім зялёным сухадоле.. паставілі.. людзі над крыніцаю каплічку. У ільінскую пятніцу бывае тут адправа. Гарэцкі. Перад абедам Вінцэнты зрабіў жалобную адправу. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капта́ж, ‑у, м.

1. Заключэнне ў трубы, калодзежы і іншыя збудаванні падземнай крыніцы вадкасці або газу з мэтай іх найбольш поўнага выкарыстання.

2. Збудаванне над месцам выхаду крыніцы.

[Фр. captage.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замшэ́ць і заімшэ́ць, ‑эе; зак.

Абрасці, пакрыцца мохам. Страха, вядома, ужо даўнавата паспела замшэць і грузна апускалася над вокнамі. Пестрак. Заімшэла гумно, І дзядоўская кузня Звекавала даўно. Чэрня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагну́цца, ‑гнуся, ‑гнешся, ‑гнецца; ‑гнёмся, ‑гняцеся; зак.

Сагнуўшыся, нахіліцца. Жанчына нагнулася над дзіцём. Чорны. — Малайчына, што нічога не забыла, — пагладзіў дзед унучку па галоўцы, нагнуўся і пацалаваў. Юрэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

высь, ‑і, ж.

Прастора, якая знаходзіцца высока над зямлёй; вышыня. Я чую гул. У высях недзе Ракоча, кружыць самалёт. Колас. Арол чорны ўецца ў высі, Крыл[а]мі махае. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

белако́ры, ‑ая, ‑ае.

З белай карой. Над Абалянкаю сяло, дзе белакорая, адна, як ветразь ранніх зім і лет, стаіць бярозка ля акна, з якога мне адкрыўся свет. Вялюгін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аграма́дны, ‑ая, ‑ае.

Незвычайна вялікі. Над будынкам вакзала калыхаўся аграмадны чырвоны сцяг. Лынькоў. Туман насунуўся разам з адлігай з захаду і за тыдзень з’еў аграмадныя гурбы снегу. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)