аніко́лі, прысл.

Разм. Зусім ніколі; век. Сваёй роднай зямлі, дзе радзіўся, Мне аніколі нідзе не забыць. Кірэенка. Чаму ж аніколі ніякіх трывог Не ўбачыш у іншых на твары? Гілевіч. Гэтак кажуць спрадвеку: калі пад страхой Галубоў завядзецца пара, Аніколі ўжо самай грознай парой Перуны ў гэты дом не ўдараць. Чэрня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абпячы́, ‑пяку, ‑пячэш, ‑пячэ; ‑пячом, ‑печаце, ‑пякуць; пр. абпёк, ‑пякла, ‑пякло; зак., што.

Тое, што і апячы. Як на бераг выходзіў, мне ногі абпёк Успамінам гарачым халодны пясок. Куляшоў. / у перан. ужыв. Не паспеў [Вінцук] мінуць свае хаты, як нос у нос сустрэўся з Пацуком. Сустрэча гэта проста абпякла яго. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абша́стаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм., каго.

1. Усё забраць, апустошыць, абрабаваць. [Бабка:] — Сын у мяне, дзеткі, нелюдзь такі. З’ехаў з дому, пакінуў калгас, і не тое, каб мне, старой, памагаць, дык яшчэ мяне ўсю абшастаў. Скрыган.

2. Абшукаць. [Немцы] перавярнулі ўсе хаты, пуні абшасталі, стагі развярнулі, а мужчын — аніводнага няма. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закра́са, ‑ы, ж.

Тое, што дабаўляюць у ежу для лепшага смаку, паху; прыправа. Мне б якога крупніку ўлілі, і хоць для закрасы малаком засівілі. Гурскі. Мядок быў хітра дзесь запёрты, — Цяпер яго насталі часы, Бо ён патрэбен для закрасы, І што кісель той без сыты У вечарок гэты святы? Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

залучы́ць, ‑лучу, ‑лучыш, ‑лучыць; зак.

1. каго. Разм. Прыцягнуць да ўдзелу ў чым‑н.; перацягнуць на свой бок. Дзеду дужа хацелася залучыць да сябе такога спрытнага чалавека, як Марка Балук. Колас.

2. да каго. Абл. Зайсці, заехаць мімаходам. Мне чамусьці скрозь здавалася, што вы як-небудзь залучыце да мяне. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запаце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зрабіцца вільготным ад асеўшай пары; запатнець. Затуманіліся, запацелі ад пары, нібы заінелі, на кухні вокны, і мне здавалася, што на дварэ зіма. М. Стральцоў.

2. Разм. Пакрыцца потам; спацець. Твары.. [рабочых] ужо запацелі, від[аць] было, што яны працавалі даўно. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

з’іна́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Разм. Стаць інакшым, перайначыцца. Як быццам з’іначыўся свет уначы, Маўкліваю, летняй начною парою, І тыя, што клаліся мірна спачыць, Уранку Ўставалі, трымаючы зброю. Броўка. — Я намнога з’іначыўся і сам гэта бачу. З гэтай прычыны мне здаецца, што жыццё маё дома пойдзе нейк інакш, як раней. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ня́ня, ‑і, ж.

1. Ласк. да нянька (у 1 знач.).

2. Санітарка ў бальніцы, медпункце. Можна было паклікаць сястру ці няню і загадаць правесці.. [жанчыну] да хворага, але чамусьці зрабіць гэта мне хацелася самому. Васілевіч. Калі няня патушыла святло [у палаце] і, здаецца, растала ў дзвярах, сілы раптам адхлынулі ад Веры Антонаўны. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падва́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго.

Падазваць птушак або звяроў, падрабіўшы іх голас. Падвабіць сабаку. Падвабіць голуба. □ Мне не хацелася забіваць матку, я наважыўся падвабіць качара. Кірэенка. [Петрык:] — Дзядзька Яўхім, вы ж нікому не расказвайце. — А чаму? — здзівіўся Яўхім. — Чаго ты баішся? — Каб Боцю не падвабіў хто-небудзь ды не пакрыўдзіў. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палу́ндра, выкл.

У мове маракоў і партовых грузчыкаў — вокрык, які ўжываецца ў значэнні «беражыся, падае зверху» або наогул перасцерагае аб небяспецы. Вокліч, як выстрал: «Палундра!» — Катэр злятае за борт. Звонак. // у знач. наз. палу́ндра, ‑ы, ж. Жартаўлівая назва маракоў наогул. [Сашка:] — Ты, палундра, чуеш? Як бы мне прышвартавацца да вашай праграмы? Гроднеў.

[Ад гал. val onder — падзенне ўніз.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)