напаро́ць, ‑пару, ‑пораш, ‑пора; зак.
1. чаго. Распароць нейкую колькасць чаго‑н. сшытага. Напароць старых сарочак.
2. што. Наскочыўшы на што‑н. вострае, параніць сябе. Напароць руку на цвік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наперадава́ць, ‑даю, ‑даеш, ‑дае; ‑даём, ‑даяце; зак., чаго.
Разм.
1. Перадаць, уручыць значную колькасць чаго‑н. Наперадаваць падарункаў.
2. Неаднаразова перадаць, перадавіць чаго‑н. Наперадаваць лішніх грошай пры разліку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недабо́р, ‑у, м.
Няпоўны збор, набор каго‑, чаго‑н.; недабраная колькасць каго‑, чаго‑н. [Данілевіч] ведаў, як цяжка перажывала Мар’яка ў мінулым годзе недабор сямідзесяці цэнтнераў бульбы з гектара. Стаховіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пагало́ўе, ‑я, н.
Агульная колькасць жывёлы ў гаспадарцы або на пэўнай тэрыторыі. Рост пагалоўя. □ За час вайны пагалоўе баброў не толькі не зменшылася, а, наадварот, значна павялічылася. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пы́льна,
1. Прысл. да пыльны.
2. безас. у знач. вык. Пра вялікую колькасць пылу дзе‑н. У хаце пыльна. □ Пыльна. Дзесьці за комінам зумкае, трапіўшы ў павуціну, муха. Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
се́мдзесят, сямідзесяці, Т сямюдзесяццю, ліч. кольк.
Лік і лічба 70. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 70. Семдзесят гадоў. □ За трое сутак [партызаны] прайшлі ад сваёй базы больш чым семдзесят кіламетраў. Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм.
1. Пхаючы, усунуць куды‑н. усё, многае. Упхаць усю салому ў мяшок.
2. Груб. З’есці вялікую колькасць чаго‑н. Місу бульбы ўпхаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ро́сачка ’расінка, макавае зерне’, ’вельмі малая колькасць’ (Нас., Юрч. Вытв., Растарг.). Да расі́начка, раса́ 1 (гл.). Параўн. выраз: макавай расінкі ў роце не было (ТСБМ, 4, 641), а таксама росі́цца ’перакусваць, браць у рот’: ходжу голодны, тчэ й не росіўся нічым (ТС), гл. расіцца 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дазбіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Скончыць збіранне чаго‑н.; поўнасцю сабраць. Дазбіраць ягады.
2. і чаго. Сабраць тую колькасць чаго‑н., якой не хапала. Дазбіраць матэрыялу для даследавання.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
набе́гаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Разм. Бегаючы, атрымаць, набыць што‑н. Пабегаць сабе прастуду.
2. За які‑н. час прабегчы пэўную колькасць кіламетраў. За тыдзень пабегаў 80 кіламетраў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)